Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй выдалілі грудзі, каб прадухіліць рак, і ініцыявала кампанію з мэтай зрабіць даступным для ўсіх жанчын генэтычны аналіз на рак. Ці магчыма гэта ў Беларусі?
Хто працягвае справу Ірыны Казулінай? Ці магчыма адкрыта гаварыць пра рак на постсавецкай прасторы, дзе тэма хваробаў і анкалёгіі ў тым ліку, зьяўляецца своеасаблівым табу? Як гаварыць пра рак?
З 25 па 31 траўня праходзіць Эўрапейскі тыдзень барацьбы супраць рака. З гэтай нагоды Беларуская арганізацыя працоўных жанчын ладзіць у розных гарадах Беларусі Дні адкрытых дзьвярэй групаў узаемадапамогі і псыхалягічнай падтрымкі хворых на рак. І госьці «Свабоды бяз гальштукаў» – старшыня рады Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Ірына Жыхар і галоўны рэдактар рускай службы Радыё Свабода Ірына Лагуніна. Вядучая – Ганна Соўсь.

Ірына Жыхар
Ірына Жыхар: «З гэтай праблемай я сутыкалася тройчы. У 1994 годзе, калі захварэла першы раз. У 2008-м, захварэўшы другі раз. І пазалетась, калі дыягназ «рак» прагучаў для маёй мамы. Яна, на жаль, пайшла з жыцьця. Калі маеш такі калясальны вопыт барацьбы за ўласнае жыцьцё і 10 гадоў грамадзкай дзейнасьці ў гэтым кірунку, калі ведаеш, што адчуваюць людзі, якія перажылі страту блізкіх, разумееш, якую ролю могуць адыграць грамадзкасьць і грамадзкія арганізацыі. На мой погляд, асноўная небясьпека пры раку тоіцца нават не ў самой хваробе, як гэта не парадаксальна, а ў адчуваньні бязвыхаднасьці і бездапаможнасьці, якія ніяк не спрыяюць выздараўленьню».
Ірына Лагуніна
Ірына Лагуніна: «На постсавецкай прасторы рак – гэта прысуд. А гэта ня так. Мэдыцына разьвілася, але ў яе ня вераць. Дыягностыка таксама, але многія ёй грэбуюць. Я сама не сказала дарагому для мяне чалавеку, што ў яго быў рак і што ён павінен быў памерці без апэрацыі праз два тыдні. Пасьля той апэрацыі прайшло ўжо 10 гадоў. Гэты чалавек жывы. Але я не магла сказаць, таму што ён бы страціў сэнс жыцьця. Зь іншага боку і на Захадзе гэта заўсёды жудасная ломка – нават калі рак вылечны і апэруецца».