Аляксей Янукевіч

Аляксей Янукевіч

Нарадзіўся 30 чэрвеня 1976 году ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1997), спэцыялізацыя — кіраваньне зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю; вучыўся ў асьпірантуры БДЭУ (2003–2004).

Працаваў выкладчыкам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (2002–2003), намесьнікам генэральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства «Аркадзія» (2004–2005).

Сябра Партыі БНФ (з 1996), сябра Сойму Партыі БНФ (з 1999), намесьнік старшыні Партыі БНФ (з 2003). Быў дэлегатам устаноўчага сойму «Маладога фронту» (1997), сябрам цэнтральнай рады, (1997–2000), намесьнікам старшыні (1999–2000).

Рыма-каталік.

Беларус. Нежанаты.

Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — у 2004 і 2008 гг.

На 12-м зьезьдзе Партыі БНФ у 2009 годзе абраны старшынём партыі.