На тэрмомэтры +25, а ў старажытных мурах Жыровіцкага Сьвята-Усьпенскага манастыра зусім не адчуваецца сьпёка. Наадварот, праз паўгадзіны робіцца зябкавата. Але час у гутарцы зь інакам Мікалаем — паэтам Зьнічом — ня здоўжваецца. Для яго ўсе тэмы цікавыя, усе пытаньні пажаданыя.
— Брат Мікалай, нягледзячы на першую травеньскую гарачыню, у манастырскіх мурах халаднавата. Ці ня мерзьнеце вы тут? Ці саграваюцца муры іскрынкамі ад вашага «Крэсіва» (апошяя кніга Зьніча — рэд.)?
— Як можа быць холадна ў Царстве нябесным? А сьвятая Жыровіцкая зямелька — гэта кавалачак раю. Я малю Госпада, каб іскрынкі, што зьляцелі з майго «Крэсіва», ня згасьлі, а сьвечачкамі гарэлі ў сэрцах людзкіх.
— Кіруючыся да вас, я ў Слоніме праяжджаў міма помніка Леніну, ля якога праходзіў нейкі малалюдны мітынг. Як вы лічыце, ці доўга яшчэ Ленін стаяцьме на нашых плошчах у выглядзе манумэнтаў?
— Самае страшнае ня тое, што ён стаіць на плошчах. Самае страшнае, што ён да гэтай пары жыве ў шматлікіх сэрцах. Прычым, у сэрцах ня толькі асобных індывідаў, але і ў праграмах цэлых міжнародных суполак. І менавіта таму пэрманэнтныя антыхрыставы рэвалюцыі так званага новага часу ўжо не адзін век працягваюцца і цяпер падышлі да сваёй кульмінацыі. Перамогу антыхрыставага глябалізму ва ўсім сьвеце чалавечымі сіламі, відаць, ужо не спыніць. І як ў 1941 годзе сытуацыя была безнадзейная, так і цяпер. Толькі цуд Божы, наша агульная малітва і адпаведны лад жыцьця могуць супрацьстаяць гэтай антыхрыставай навале. Яна, паўтаруся, можа быць пераадоленая толькі з Божай дапамогай. Таму ў гэтыя часы сьветлай Сядміцы ізноў паўторым: «Хрыстос уваскрос! — Усяісна ўваскрос!».
— Але Ленін сёньня найчасьцей — герой анэкдотаў. На пастамэнтах ён анікому не патрэбен — ні дзяржаве, ні народу.
— Ёсьць такі анэкдот. Слухачы армянскага радыё запыталі: ці праўда, што КПСС зьнікла? Ніхто ня здолеў даць просты і адназначны адказ. Пасьля доўгіх дыскусій на плянёрках і пяціхвілінках вырашылі запрасіць у жывы этэр дух дзядулі Леніна. Вось што ён прамовіў (інак Мікалай імітуе голас Леніна — М.С.): «Нет, не правда, товарищи. Коммунистическая партия сатанинского союза жила, живёт и будет жить вечно, товарищи! Призрак бродит по Европе, призрак глобализма. Руководящая и направляющая сила всего прогрессивного человечества — партия сатанинского союза — была и продолжает оставаться умом, честью и совестью всего прогрессивного человечества. Аборигенам запрещается применять такие термины, как родина, национальный язык, национальность и другие, связанные с этими термины. Так что КПСС живет. Ура, товарищи!» Доўгія, несьціханыя аплядысмэнты. Хтосьці ўстае, хтосьці садзіцца. Прычым, надоўга.
— Дык вы яшчэ і таленавіты парадыст, так умееце падрабляць галасы... Давайце пагаворым на больш блізкія вам тэмы. Як вы ставіцеся да ідэі стварыць народную рукапісную Біблію? Кожны чалавек перапісвае, напрыклад, адну псальму. Так утвараецца ланцуг еднасьці, якой нам так бракуе сёньня.
— Безумоўна, гэтая ініцыятыва непараўнальна лепшая, чым размножваньне бясконцых сэрыялаў, якія разбэшчваюць нашых падлеткаў, нашу моладзь, нашых дзетак. І днём, і ноччу ў СМІ ідуць гэтыя сэрыялы. А калі людзі сваёй рукой перапісваюць Біблію, яны ўкладаюць, душу, сэрца ў Боганатхнёныя тэксты. Добрая ідэя! Дай Бог здароўя гэтым людзям, хай на гэта ідуць чалавечыя сілы, а не на бясконцыя бясоўскія сэрыялы.
— Беларусь — апошняя краіна ў Эўропе і на пост-савецкай прасторы, дзе прымяняецца сьмяротнае пакараньне. Як вы да гэтага ставіцеся?
— Богачалавека Хрыста зямны суд пакараў самай лютай і ганебнай сьмерцю. Самай лютай сьмерцю — чацьвертаваньнем — толькі за апошнія паўвека мы пакаралі больш за 50 мільёнаў (!) беларусаў і больш за мільярд (!) усходніх славянаў. І ў кагосьці яшчэ паварочваецца язык мусоліць гэтую праблему ў юрыдычных кодэксах — дапушчальна гэта ці не дапушчальна? Любое парушэньне запаведзі «Не забі!» (адзін чалавек, мільён ці мільярд) — гэта адназначна парушэньне запаведзі Божай. Але разгляданьне гэтай праблемы ў палітычным ракурсе, такое ўпісваньне яе ў кантэкст палітычных камбінацый змушае мяне ўсклікнуць: «О, гора вам, кніжнікі і фарысэі!».
— Тут ідзецца не пра абстрактных кніжнікаў і фарысэяў, а пра тое, што ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь існуе адпаведны артыкул.
— Дык вось, Рэспубліка Беларусь больш за 50 мільёнаў сваіх немаўлятак чацьвертавала ва ўлоньні маці — па рашэньні адмысловых «троек»: бацька, маці і лекар зь пятлёй. Як гэта падлічана, калі афіцыйная статыстыка
засакрэчаная? А вельмі проста. Сярэдняя колькасьць дзетак на сям’ю ў пачатку 20 стагодзьдзя ва ўсходніх славянаў была сямёра, а цяпер — 1,3. Ёсьць, безумоўна, выняткі. Але куды дзяваюцца 5-6 дзетак на сярэднюю сям’ю? Яны чацьвяртуюцца без усякага судовага рашэньня, па рашэньні нашых «троек», у якія ператварыўся практычна ўвесь наш народ. І ў параўнаньні з такімі «тройкамі» тройкі гулагаўскія — дзіцячыя гульні. Таму падыманьне гэтай праблемы на такім фоне гучыць як фарысэйства, як камбінацыя глябальнай палітычнай стратэгіі тых, хто хоча кульнуць Беларусь і зацапаць яе ў сваю маральна-прававую сыстэму з аднаполымі шлюбамі, ювэнальнай юстыцыяй і г.д.
— Давайце трошкі пагаворым пра літаратуру. Сёньня кнігі беларускіх аўтараў выходзяць па ўсім сьвеце, і гэта нармальна. Выхад жа вашай кнігі «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» у Лёндане ў 1985 годзе быў проста громам зь яснага неба. А як сталася, што прадмову да гэтага крамольнага выданьня напісаў Уладзімер Караткевіч?
— Яшчэ да таго, як я прынёс Уладзімеру Сымонавічу тэкст самой кнігі, я яму паказаў сваю дысэртацыю «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў духоўнай культуры». Яе дзяўблі з усіх бакоў, адфутбольвалі з сэктара ў сэктар ў Акадэміі навук. А акадэмікам-сакратаром тады быў Казімер Паўлавіч Буслаў, царства яму нябеснае, добры сябра майго бацькі. Ён мяне па-свойму любіў, цярпеў, не выганяў з асьпірантуры, нягледзячы на тое, што я яўна ня ўпісваўся ў патрабаваньні, якія тады ставіліся да шукальнікаў высокіх навуковых ступеняў. Буслаў мне сказаў: «Хочаш быць кандыдатам — пішы так, як я табе гавару, бо справа ня ў дробных заўвагах, а ў тваёй нацыяналістычнай канцэпцыі. А не паслухаеш — глядзі сам». І я глядзеў сам. Вырашыў, што трэба Караткевічу занесьці, ён зразумее. Уладзімер Сымонавіч вельмі хутка напісаў мне некалькі ўхвальных старонак, якія я і прынёс сваім апанэнтам. Але гэта яшчэ больш іх раздражніла, паколькі сам Караткевіч тады быў у іхных асяродках фігурай апальнай.
— Атрымалася, што вы і яго падставілі?
— Ня тое што падставіў... Але сам факт — як кніга трапіла ў Лёндан, як гэта ты, член партыі, асьмеліўся без партыйнай санкцыі партыі... Іх жа не цікавіў зьмест кнігі, іх цікавіла, як я яе туды перакінуў. Караткевіч, магчыма, мог бы перакінуць, але такую магчымасьць мелі і некаторыя іншыя людзі, бо мая кніга хадзіла па вельмі высокіх інстанцыях. Імя аднаго высокапастаўленага чытача я магу назваць, ён ужо ў Госпада. Проста з паседжаньня вучонага савета Акадэміі навук, дзе разглядалася маё пытаньне, мяне выклікалі ў прыёмную дырэктара. Тэлефанаваў Аляксандар Трыфанавіч Кузьмін — тагачасны сакратар КПБ па ідэалёгіі. Кузьмін не пабаяўся сказаць па тэлефоне, што ён уважліва прачытаў маю кнігу, што яму вельмі блізкі мой падыход да праблемы, што ён вельмі рады, што такая кніга зьявілася, што ён віншуе мяне з выхадам такой цікавай, зьмястоўнай і глыбокай кнігі.
— Падчас нашай мінулай сустрэчы вы надпісалі сваю кнігу «Крэсіва» палітзьняволенаму Паўлу Севярынцу, які адбывае тэрмін у Купліне пад Пружанамі. Што б вы хацелі перадаць яму на словах?
— Я хачу нагадаць Паўлу Севярынцу імя падзьвіжніка дабрачыннасьці Іаана
Хрысьціянкіна, які ўспамінаў свой Гулаг як час найбольшай блізкасьці да сябе Хрыста. І Дастаеўскі ўспамінаў сваё знаходжаньне ў месцах аддаленых як час найбольшай блізкасьці да яго Хрыста. Думаю, што і Павал, калі ён моліцца Богачалавеку Хрысту, калі ён працуе, ён адчувае Яго блізкасьць так, як, можа, ніколі ў далейшым сваім жыцьці, як бы яно ні склалася, адчуваць ня будзе. Калі Павал мяне чуе, хачу прачытаць яму нядаўна напісаныя радочкі: «Па чым — начамі — сэрца баліць? / Што дом мой — пусты і раструшчаны... / Што няма дзе галавы прытуліць — Госпаду і Беларушчыне». Але раскрыжаваны і ўваскрослы Хрыстос з намі! Беларусь са Хрыстом жыла, жыве і вечна будзе жыць!
— Як можа быць холадна ў Царстве нябесным? А сьвятая Жыровіцкая зямелька — гэта кавалачак раю. Я малю Госпада, каб іскрынкі, што зьляцелі з майго «Крэсіва», ня згасьлі, а сьвечачкамі гарэлі ў сэрцах людзкіх.
— Кіруючыся да вас, я ў Слоніме праяжджаў міма помніка Леніну, ля якога праходзіў нейкі малалюдны мітынг. Як вы лічыце, ці доўга яшчэ Ленін стаяцьме на нашых плошчах у выглядзе манумэнтаў?
— Самае страшнае ня тое, што ён стаіць на плошчах. Самае страшнае, што ён да гэтай пары жыве ў шматлікіх сэрцах. Прычым, у сэрцах ня толькі асобных індывідаў, але і ў праграмах цэлых міжнародных суполак. І менавіта таму пэрманэнтныя антыхрыставы рэвалюцыі так званага новага часу ўжо не адзін век працягваюцца і цяпер падышлі да сваёй кульмінацыі. Перамогу антыхрыставага глябалізму ва ўсім сьвеце чалавечымі сіламі, відаць, ужо не спыніць. І як ў 1941 годзе сытуацыя была безнадзейная, так і цяпер. Толькі цуд Божы, наша агульная малітва і адпаведны лад жыцьця могуць супрацьстаяць гэтай антыхрыставай навале. Яна, паўтаруся, можа быць пераадоленая толькі з Божай дапамогай. Таму ў гэтыя часы сьветлай Сядміцы ізноў паўторым: «Хрыстос уваскрос! — Усяісна ўваскрос!».
— Але Ленін сёньня найчасьцей — герой анэкдотаў. На пастамэнтах ён анікому не патрэбен — ні дзяржаве, ні народу.
— Ёсьць такі анэкдот. Слухачы армянскага радыё запыталі: ці праўда, што КПСС зьнікла? Ніхто ня здолеў даць просты і адназначны адказ. Пасьля доўгіх дыскусій на плянёрках і пяціхвілінках вырашылі запрасіць у жывы этэр дух дзядулі Леніна. Вось што ён прамовіў (інак Мікалай імітуе голас Леніна — М.С.): «Нет, не правда, товарищи. Коммунистическая партия сатанинского союза жила, живёт и будет жить вечно, товарищи! Призрак бродит по Европе, призрак глобализма. Руководящая и направляющая сила всего прогрессивного человечества — партия сатанинского союза — была и продолжает оставаться умом, честью и совестью всего прогрессивного человечества. Аборигенам запрещается применять такие термины, как родина, национальный язык, национальность и другие, связанные с этими термины. Так что КПСС живет. Ура, товарищи!» Доўгія, несьціханыя аплядысмэнты. Хтосьці ўстае, хтосьці садзіцца. Прычым, надоўга.
— Дык вы яшчэ і таленавіты парадыст, так умееце падрабляць галасы... Давайце пагаворым на больш блізкія вам тэмы. Як вы ставіцеся да ідэі стварыць народную рукапісную Біблію? Кожны чалавек перапісвае, напрыклад, адну псальму. Так утвараецца ланцуг еднасьці, якой нам так бракуе сёньня.
— Безумоўна, гэтая ініцыятыва непараўнальна лепшая, чым размножваньне бясконцых сэрыялаў, якія разбэшчваюць нашых падлеткаў, нашу моладзь, нашых дзетак. І днём, і ноччу ў СМІ ідуць гэтыя сэрыялы. А калі людзі сваёй рукой перапісваюць Біблію, яны ўкладаюць, душу, сэрца ў Боганатхнёныя тэксты. Добрая ідэя! Дай Бог здароўя гэтым людзям, хай на гэта ідуць чалавечыя сілы, а не на бясконцыя бясоўскія сэрыялы.
— Беларусь — апошняя краіна ў Эўропе і на пост-савецкай прасторы, дзе прымяняецца сьмяротнае пакараньне. Як вы да гэтага ставіцеся?
— Богачалавека Хрыста зямны суд пакараў самай лютай і ганебнай сьмерцю. Самай лютай сьмерцю — чацьвертаваньнем — толькі за апошнія паўвека мы пакаралі больш за 50 мільёнаў (!) беларусаў і больш за мільярд (!) усходніх славянаў. І ў кагосьці яшчэ паварочваецца язык мусоліць гэтую праблему ў юрыдычных кодэксах — дапушчальна гэта ці не дапушчальна? Любое парушэньне запаведзі «Не забі!» (адзін чалавек, мільён ці мільярд) — гэта адназначна парушэньне запаведзі Божай. Але разгляданьне гэтай праблемы ў палітычным ракурсе, такое ўпісваньне яе ў кантэкст палітычных камбінацый змушае мяне ўсклікнуць: «О, гора вам, кніжнікі і фарысэі!».
— Тут ідзецца не пра абстрактных кніжнікаў і фарысэяў, а пра тое, што ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь існуе адпаведны артыкул.
— Дык вось, Рэспубліка Беларусь больш за 50 мільёнаў сваіх немаўлятак чацьвертавала ва ўлоньні маці — па рашэньні адмысловых «троек»: бацька, маці і лекар зь пятлёй. Як гэта падлічана, калі афіцыйная статыстыка
Рэспубліка Беларусь больш за 50 мільёнаў сваіх немаўлятак чацьвертавала ва ўлоньні маці — па рашэньні адмысловых «троек»: бацька, маці і лекар зь пятлёй
— Давайце трошкі пагаворым пра літаратуру. Сёньня кнігі беларускіх аўтараў выходзяць па ўсім сьвеце, і гэта нармальна. Выхад жа вашай кнігі «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» у Лёндане ў 1985 годзе быў проста громам зь яснага неба. А як сталася, што прадмову да гэтага крамольнага выданьня напісаў Уладзімер Караткевіч?
— Яшчэ да таго, як я прынёс Уладзімеру Сымонавічу тэкст самой кнігі, я яму паказаў сваю дысэртацыю «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў духоўнай культуры». Яе дзяўблі з усіх бакоў, адфутбольвалі з сэктара ў сэктар ў Акадэміі навук. А акадэмікам-сакратаром тады быў Казімер Паўлавіч Буслаў, царства яму нябеснае, добры сябра майго бацькі. Ён мяне па-свойму любіў, цярпеў, не выганяў з асьпірантуры, нягледзячы на тое, што я яўна ня ўпісваўся ў патрабаваньні, якія тады ставіліся да шукальнікаў высокіх навуковых ступеняў. Буслаў мне сказаў: «Хочаш быць кандыдатам — пішы так, як я табе гавару, бо справа ня ў дробных заўвагах, а ў тваёй нацыяналістычнай канцэпцыі. А не паслухаеш — глядзі сам». І я глядзеў сам. Вырашыў, што трэба Караткевічу занесьці, ён зразумее. Уладзімер Сымонавіч вельмі хутка напісаў мне некалькі ўхвальных старонак, якія я і прынёс сваім апанэнтам. Але гэта яшчэ больш іх раздражніла, паколькі сам Караткевіч тады быў у іхных асяродках фігурай апальнай.
— Атрымалася, што вы і яго падставілі?
— Ня тое што падставіў... Але сам факт — як кніга трапіла ў Лёндан, як гэта ты, член партыі, асьмеліўся без партыйнай санкцыі партыі... Іх жа не цікавіў зьмест кнігі, іх цікавіла, як я яе туды перакінуў. Караткевіч, магчыма, мог бы перакінуць, але такую магчымасьць мелі і некаторыя іншыя людзі, бо мая кніга хадзіла па вельмі высокіх інстанцыях. Імя аднаго высокапастаўленага чытача я магу назваць, ён ужо ў Госпада. Проста з паседжаньня вучонага савета Акадэміі навук, дзе разглядалася маё пытаньне, мяне выклікалі ў прыёмную дырэктара. Тэлефанаваў Аляксандар Трыфанавіч Кузьмін — тагачасны сакратар КПБ па ідэалёгіі. Кузьмін не пабаяўся сказаць па тэлефоне, што ён уважліва прачытаў маю кнігу, што яму вельмі блізкі мой падыход да праблемы, што ён вельмі рады, што такая кніга зьявілася, што ён віншуе мяне з выхадам такой цікавай, зьмястоўнай і глыбокай кнігі.
— Падчас нашай мінулай сустрэчы вы надпісалі сваю кнігу «Крэсіва» палітзьняволенаму Паўлу Севярынцу, які адбывае тэрмін у Купліне пад Пружанамі. Што б вы хацелі перадаць яму на словах?
— Я хачу нагадаць Паўлу Севярынцу імя падзьвіжніка дабрачыннасьці Іаана
Я хачу нагадаць Паўлу Севярынцу імя падзьвіжніка дабрачыннасьці Іаана Хрысьціянкіна, які ўспамінаў свой Гулаг як час найбольшай блізкасьці да сябе Хрыста