21 траўня ў офісе партыі БНФ у Менску адбудзецца вечарына памяці Дзьмітрыя Завадзкага. У часе вечарыны адбудзецца прагляд фільма пра зьніклага журналіста.
Спэцыяльны дакладчык па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Хрыстас Пургурыдэс у свой час апублікаваў справаздачу, у якой абвінаваціў найвышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі ў перашкодах незалежнаму расьсьледаваньню зьнікненьняў людзей. Так у 1999 годзе зьнік былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка, былы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар і ягоны сябра, бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Улетку 2000 году зьнік тэлеапэратар расейскага тэлеканалу ОРТ Дзьмітры Завадзкі, які ў сярэдзіне 90-х гадоў быў асабістым апэратарам Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле справаздачы Хрыстаса Пургурыдэса, улады Беларусі не правялі належнага расьсьледаваньня зьнікненьняў. Спадар Пургурыдэс заявіў аб сваіх падазрэньнях, што найвышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі могуць самі быць уцягнутыя ў гэтыя зьнікненьні. У прыватнасьці, ён назваў былых міністраў унутраных спраў Юрыя Сівакова і Юрыя Навумава, былога генэральнага пракурора і старшыню Рады бясьпекі Віктара Шэймана і былога камандзіра спэцназу ўнутраных войскаў палкоўніка Дзьмітрыя Паўлічэнку.
У справе аб зьнікненьні Дзьмітрыя Завадзкага на закрытым судовым паседжаньні былі асуджаныя 4 чалавекі, у тым ліку два афіцэры спэцпадразьдзяленьня МУС «Алмаз». Але суд ня даў адказу на пытаньне – што ж менавіта адбылося зь журналістам пасьля зьнікненьня. У 2003 годзе суд прызнаў Дзьмітрыя Завадзкага памерлым. Справа аб зьнікненьні Завадзкага прыпынялася і аднаўлялася некалькі разоў.
Радыё Свабода: З намі на тэлефоннай сувязі цяпер Сьвятлана Завадзкая, якой ў 2000 годзе давялося перажыць зьнікненьне мужа. Сьвятлана, добры дзень... У вас сёньня народзіны, дазвольце яшчэ раз вас зь імі павіншаваць і прабачце, што і ў гэты дзень даводзіцца задаваць такія пытаньні.
Завадзкая: Дзякуй.
Радыё Свабода: Ці мелі вы за апошнія гады нейкую новую інфармацыю ад уладаў пра магчымасьці расьсьледаваньня зьнікненьня Дзьмітрыя?
Завадзкая: Не, нічога. Справа была прыпыненая апошні раз у 2006 годзе. І да гэтага часу ні я, ні маці не атрымлівалі ніякіх паведамленьняў, што справа ўзнаўлялася. Гэта гаворыць аб тым, што амаль сем гадоў не праводзяцца актыўныя мерапрыемствы па ўсталяваньні месцазнаходжаньня Дзьмітрыя, а значыць, і тых асобаў, якія зьдзейсьнілі гэтае злачынства. У гэты пэрыяд, калі справа прыпыненая, могуць праводзіцца толькі пошукавыя мерапрыемствы. Пракуратура і сьледчыя ў гэты час актыўна не працуюць. Мы спрабавалі высьветліць, якія пошукавыя мерапрыемствы праводзяцца. Але прыйшла нам паперчына ні аб чым. Там было напісана, што мерапрыемствы праводзяцца і аб выніках мы вам паведамім, але так ніхто нічога і не паведаміў за гэтыя гады. І вось, шчыра кажучы, няўжо не хапіла ўладам – амаль 13 гадоў як Дзіма зьнік – часу, каб нешта ўсё ж нам паведаміць.
Радыё Свабода: Калі судзілі тых чатырох чалавек, у тым ліку двух афіцэраў спэцпадразьдзяленьня «Алмаз», ці далі вам пазнаёміцца з матэрыяламі суду і ці верыце вы, што менавіта гэтыя людзі адказныя за зьнікненьне.
Завадзкая: Я бачыла гэтыя матэрыялы, канечне, нам далі зь імі азнаёміцца, бо мы прызнаныя пацярпелымі, але я да гэтага часу ня веру, што Ігнатовіч і Малік зьдзейсьнілі гэтае злачынства самі. Бо тыя, хто замовіў гэтае злачынства, я дакладна ведаю, знаходзяцца зараз на волі. І ведаеце, калі гэта нават Ігнатовіч, чаму да гэтага часу – ён ужо столькі гадоў за кратамі – чаму столькі гадоў мы ня ведаем, што адбылося далей зь Дзьмітрыем? Што гэтыя людзі зрабілі зь ім? Таму я й ня веру, што гэта тыя людзі, якія зьдзейсьнілі гэтае злачынства.
Радыё Свабода: У 2004 годзе Аляксандар Лукашэнка зрабіў гучную заяву, што ў яго маўляў, ёсьць нейкія дакумэнты пра справу Завадзкага, якія ён паказваў некаму са сваякоў.
Завадзкая: Вельмі цяжка камэнтаваць заявы чалавека, які, на мой погляд, не зусім адэкватны і нярэдка хлусіць. Я ня ведаю, ці былі ў яго нейкія дакумэнты ці ён на хаду гэта выдумляў, але тут магчымы толькі адзін варыянт. Калі й былі гэтыя дакумэнты ці нейкая інфармацыя ў прэзыдэнта ў гэтай справе, то ў нармальнай прававой краіне пасьля такіх выказваньняў яго павінны былі выклікаць на допыт, але, як вы разумееце, ня ў нас. Таму камэнтаваць тут няма чаго.