Алёна Ланская заняла 16-е месца ў фінале «Эўрабачаньня-2013», якое прайшло сёньня ў швэдзкім Мальмё. Больш за ўсё галасоў атрымала 20-гадовая данка Эмілі дэ Форэст зь песьняй Only Teardrops.
Беларусы пільна сачылі за конкурсам і камэнтавалі яго ў сеціве. Калі выніковае 16-ае месца Алёны Ланской было для бальшыні прадказальным вынікам, то адсутнасьць падтрымкі для беларускай сьпявачкі з боку Расеі стала сюрпрызам.
Мы падабралі найбольш цікавыя твіты і пасты.
Больш за ўсё балаў Алёна Ланская, якая выступала ад Беларусі, атрымала ад Украіны (першае месца), ад Азэрбайджану, Арменіі, Грузіі і Македоніі. Наводнага пункту не атрымала ад Расеі. Беларусы ж больш за ўсё балаў аддалі Украіне, Расеі і Даніі. У конкурсе ўдзельнічалі 39 краінаў.