Фота тыдня: Радуніца ў Беларусі, гей-парад у Тбілісі

Актывісткі Фэмэн падпальваюць укрыжаваную ляльку Барбі, якую яны лічаць сэксісцкай іконай, насупраць палацу Барбі ў Бэрліне.

Расейскія хакеісты Кавальчук і Авечкін пасьля разгромнай паразы расейскай зборнай у матчы з камандай ЗША на чэмпіянаце сьвету па хакею.

Птушка на тле атмасфернай зьявы, вядомай як "несапраўднае сонца" ў небе над Нью-Джэрзі.

Афганскія паліцэйскія аглядаюць месца, дзе ў аўтамабілі падарваў сябе тэрарыст-сьмяротнік. Кабул,16 траўня.

Альбанскія сьпевакі Адрыян Лулгджурай і Блэдар Сэйка ў часе рэпэтыцыі перад другім паўфіналам Эўрабачаньня ў Мальмё. 

Іранскія тэнісісткі падчас адборачнага туру чэмпіянату сьвету па настольным тэнісе ў Парыжы.

Радуніца на могілках на ўскрайку Менску.

40-мэтровая сьпіральная вежа на высьпе Руген у Нямеччыне.

Індыйскія верніцы – маці і дачка – упалі ў вагонь падчас рэлігійнага рытуалу. Абедзьве атрымалі апёкі.

Канадзкі астранаўт Крыс Хэдфілд выконвае на Міжнароднай касьмічнай станцыі ў стане бязважкасьці вэрсію хіта Дэвіда Боўі "Space Oddity". Кліп атрымаў мільёны праглядаў на YouTube і стаў першым музычным відэа, зьнятым у космасе.

Пакістанская мусульманская ліга сьвяткуе перамогу на выбарах.

Чалавечыя парэшткі, знойдзеныя ў часе эксгумацыі брацкай магілы ў Варшаве. У магіле, як мяркуецца, ляжаць парэшткі каля 200 ахвяраў пасьляваеннай кампаніі камуністычнага тэрору.

Сябры Рабочай партыі Курдыстану стаяць па стойцы сьмірна пасьля прыбыцьця з Турцыі ў Ірак.

Хлопчык побач з матацыклам Harley Davidson падчас штогадовага ралі Harley Davidson у Кітаі.

Бортінжынэр NASA Крыс Кэсідзі ў адкрытым космасе для праверкі абсталяваньня на Міжнароднай касьмічнай станцыі.

У 2012 годзе пры выкананьні сваіх прафэсійных абавязкаў у сьвеце загінула 87 журналістаў. Ім прысьвечаная экспазыцыя ў Музэі навінаў у Вашынгтоне. 

Праваслаўнае шэсьце супраць гамафобіі ў Тбілісі.

Эвакуацыя ўдзельнікаў гей-параду ў Тбілісі.

Натоўп атакуе аўтобус з удзельнікамі гей-параду ў Тбілісі.

Вясновая паводка ў Беларусі. Вёска Манастырок на Гомельшчыне.

Прэзэнтацыя кнігі Алясандра Л. "Зкімбы-зымбы".