Фігуранта справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году Васіля Парфянкова зноў абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбыцьця хатняга прафіляктычнага нагляду.
17 траўня аб 11-й гадзіне ён зьявіўся ў суд Першамайскага раёна, што на бульвары Талбухіна. Адтуль яго павезьлі да адміністрацыйнага судзьдзі спадара Гарбатоўскага, кабінэт якога знаходзіцца па вуліцы Астрашыцкай, што ў мікрараёне Уручча-4.
Васіль Парфянкоў, які ў лютым гэтага году выйшаў на волю з арыштнага дома баранавіцкага СІЗА № 1, цяпер пад прафіляктычным наглядам. Цягам году яго ўжо другі раз вінавацяць у парушэньні нагляду.
11 траўня Васіль затрымаўся на працы і прыйшоў дахаты не а 20-й гадзіне, як трэба згодна з рэжымам нагляду, а пазьней. У гэты час яго прыйшоў правяраць участковы. Цяпер Парфянкову пагражае пакараньне: альбо арышт на суткі, альбо штраф. За такое ж парушэньне 4 красавіка суд аштрафаваў Васіля на 800 тысяч рублёў.
19 чэрвеня ў Васіля Парфянкова павінен скончыцца гадавы прафіляктычны нагляд. Але тэарэтычна яго могуць працягнуць, абвінаваціўшы Васіля ў тым, што ён нібыта злосны парушальнік і ня стаў на шлях выпраўленьня.