Шэраг грамадзкіх арганізацыяў Кіргізстану мае намер сустрэць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў Бішкеку мітынгамі і акцыямі пратэсту з патрабаваньнем выдаць зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева.
Пра гэта агенству КирТАГ паведаміў старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Мекен шэітэры» Асунбек Жамансарыеў.
«Уся ўсясьветная супольнасьць і краіны СНД павінны ведаць, што Лукашэнка пакрывае злачынцу-ўцекача», — заявіў Жамансарыеў.
Паводле актывіста, грамадзкія арганізацыі таксама маюць намер уступіць у дыялёг з прадстаўнікамі пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі й Беларусі.
«У нас ёсьць шмат пытаньняў да ўладаў гэтых краін. І ўсе пытаньні зьвязаныя з ўкрывальніцтвам прадстаўнікоў сям’і Бакіева», — заявіў Жамансарыеў.
27–28 траўня ў Бішкеку адбудзецца саміт кіраўнікоў дзяржаў АДКБ. Расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў прагназаваў, што «на маргінэсе» саміту будзе ўзьнятае пытаньне аб выдачы Бакіевых.
«Натуральна, будуць пратэсты, і гэта праблема для Лукашэнкі. Трэба, перш за ўсё, улічваць палітычную сытуацыю ў Кіргізстане. Новы прэзыдэнт зацікаўлены ў легітымнасьці і ўстойлівасьці сваёй улады. У гэтым пляне яму патрэбныя судовыя працэсы ў дачыненьні да папярэдняга палітычнага рэжыму. Грамадзкасьць і ўлады ўсімі сіламі будуць дамагацца выдачы Курманбека і Жаныбека Бакіевых кіргіскаму правасудзьдзю», — сказаў палітоляг.
Экс-прэзыдэнт Курманбек Бакіеў і яго брат, асуджаныя завочна судом Кіргізстану, хаваюцца ў Беларусі.