Эфір з Аленай Радкевіч ад 20:00

Сёньня – міжнародны дзень людзей, якія адмаўляюцца служыць у войску паводле перакананьняў. Чаму дзяржава не прымае закон аб альтэрнатыўнай службе? Ці падарваў бы такі закон абароназдольнасьць краіны? На гэтую тэму мы будзем разважаць з каардынатарам грамадзянскай кампаніі «За альтэрнатыўную службу» Міхаілам Пашкевічам.

Задаць яму пытаньне і выказаць сваё меркаваньне можна ад 20:00 да 20:30 па Вэлкомаўскім нумары 651 42 04.

Ад слухачоў мы чакаем меркаваньняў: ці павінны ўсе здаровыя хлопцы паслужыць у войску? А калі не – якая альтэрнатыўная праца магла б замяніць вайсковую службу?

Сярод іншага мы вернемся да выступу беларускай выканаўцы на Эўрабачаньні, паразважаем, чаму Газпром губляе вядучыя пазыцыі ў сьвеце, прапануем Гістарычны каляндар Альгерда Бахарэвіча і фрагмэнты новай кнігі Аляксандра Лукашука.