Улада мяняецца ў Пакістане

Пакістан, чэргі на выбарчыя ўчасткі

Лідэр партыі Пакістанская мусульманская ліга Наваз Шарыф правёў перамовы з калегамі па партыі аб фармаваньні новага ўраду пасьля ўсеагульных выбараў, якія прайшлі ў суботу.
Неафіцыйныя вынікі галасаваньня паказваюць, што партыя дамаглася дастатковай большасьці для фармаваньня аднапартыйнага кабінэту.

Шарыф, які двойчы да гэтага займаў пасаду прэм'ер-міністра, заявіў, што народ прадэманстраваў давер да яго партыі ў тым, што яна можа дамагчыся пераменаў у краіне.

Былы капітан зборнай краіны па крыкеце Імран Хан, які стаў палітыкам, атрымаў дастаткова галасоў, каб стаць лідэрам апазыцыі. Пакістанская народная партыя, якая кіравала краінай дагэтуль, пацярпела на выбарах поўную паразу.