Беларускі сьцяг зноў на трыбунах арэны ў Стакгольме

10 траўня падчас матчу Беларусь-Канада на лядовай арэне ў Стакгольме зноў луналі вялікія і малыя нацыянальныя беларускія сьцягі.
Міжнародная фэдэрацыя хакею пад ціскам з Менска забараніла выкарыстаньне бел-чырвона-белых сьцягоў на трыбунах падчас чэмпіянату сьвету па хакеі як «палітычных» сымбаляў, але пасьля пратэстаў грамадзкасьці і прэсы зьмякчыла сваё рашэньне. Сьцягі трымаць дазволена, толькі не надта вялікія.

Сьцягі вярнуліся на трыбуны. Сёньня а 21-15 пачнецца чарговы матч беларускай зборнай у Стакгольме, гэтым разам супернікамі беларусаў будуць нарвэжцы.