У сёньняшнім «Парадзе Шумана» ў Варшаве актыўна ўзялі ўдзел і беларусы з нацыянальнай сымболікай.
Сёлета стракатая калёна некалькіх тысячаў ўдзельнікаў параду з музыкай, песьнямі, сьцягамі ды балёнікамі з эўразьвязаўскай сымболікай і сымбалямі краінаў-сябраў Эўразьвязу, рушыла цэнтральнымі вуліцамі Варшавы ад Замкавай плошчы.
Сярод іншых у калёнё луналі каля тузіна бел-чырвона-белых сьцягоў, быў разгорнуты вялізны нацыянальны сьцяг, што належыць арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць». Менавіта яго расьцягнулі сябры арганізацыі ў часе чэмпіянату сьвету па хакеі ў Стакгольме.
«Мы бярэм удзел у парадзе Шумана з 2006 года, калі шмат беларусаў прыехала ў Польшчу. Мы — эўрапейскі народ і хочам гэта паказаць, хочам, каб пытаньне Беларусі ўвесь час было прысутнае», — кажа кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец.
«Я бачу будучыню Беларусі ў Аб’яднанай Эўропе. Бачу нашу краіну дэмакратычнай, без дыктатуры, і таму я прыйшоў сюды», — сказаў адзін з удзельнікаў дэманстрацыі Сяргей Касьцюковіч.
«Парад Шумана» прайшоў сёньня ў Польшчы ўжо чатырнаццаты раз. Гэта ўнікальная падзея ў Эўропе, якая ладзіцца сябрамі фундацыі імя Робэрта Шумана (былы міністар замежных спраў Францыі, адзін з бацькоў ідэі эўрапейскага адзінства) ў бліжэйшыя да Дня Эўропы (адзначаецца 9 траўня) выходныя, каб выказаць падтрымку ідэі эўрапейскай інтэграцыі.
Парад ёсьць галоўнай падзеяй штогадовых Эўрапейскіх дзён, у часе якіх адбываюцца таксама шматлікія сустрэчы ды дыскусіі, прысьвечаныя праблемам ды дасягненьням аб’яднанай Эўропы.

Your browser doesn’t support HTML5