Позьняя вясна адсунула адкрыцьцё байкерскага сэзону, але па-летняму цёплы травень зь ліхвой кампэнсуе чаканьні матацыклістаў.
Экстрэмальнае захапленьне хуткай яздой імкліва пашырае шэрагі сваіх прыхільнікаў, якія перакананыя: матацыкал — рэальная альтэрнатыва аўтамабілю ва ўмовах усё больш складанага дарожнага трафіку.
Дзяніс Шаравар перасеў на матацыкал ужо пасьля 30-ці, але адаптаваўся да новага транспарту досыць хутка. Адпаведна ўзросту і выбар — «чопер» «Ямаха», чыё перадвызначэньне мае на ўвазе не ўсталяванне хуткасных рэкордаў на супэрбайках, а памяркоўна-філязофскі шпацыр.
Раней Дзяніс працаваў у беларускіх друкаваных СМІ, на тэлебачаньні. У сярэдзіне 2000-х пераехаў у Маскву, прайшоў тэлеканалы «Россия», НТВ, цяпер супрацоўнічае з незалежнай тэлекампаніяй. Ад беларушчыны не дыстанцыяваўся — вынікам супольнага мазгавога штурму зь іншай тэлежурналісткай Кацярынай Кібальчыч стала ўдалая назва-шарада да моўных курсаў «Мова ці Кава». Мабыць, гэта адзіны беларускамоўны байкер у расейскай сталіцы.
Дзяніс Шаравар кажа, што перавагі матацыкла адчуў яшчэ ў першы сэзон, а цяпер нават не ўяўляе, як можна інакш перасоўвацца ў вечных маскоўскіх заторах. Апроч таго, у любое надвор’е з задавальненьнем скарае 700 кілямэтраў паміж Масквой і Менскам:
«Да гэтага я больш за дзесяць гадоў ад’езьдзіў на машыне і вось другі сэзон катаюся на матацыкле. Канечне, больш падабаецца на матацыкле — перадусім, зьяўляецца большая мабільнасьць. Думаю, гэта ня толькі маё меркаваньне. Калі ты рухаешся на матацыкле, гэта ня значыць, што ты лепшы за кіроўцаў аўтамабіляў, напрыклад. Не, ты такі ж, як і яны, удзельнік дарожнага руху. Але менавіта гэты транспартны сродак, як ні патасна гучыць, дае мне свабоду».
Дзеля паўнаты разуменьня «мабільнасьці» Дзяніс запісаў на відэарэгістратар свой шлях на працу — там, дзе аўтамабіль крадзецца паўгадзіны, ён даяжджае за 15 хвілінаў. Праўда, удакладняе, што ў Беларусі такі фокус наўрад ці прайшоў бы — дзеля павелічэньня палоснасьці, дарогі ў Менску звужаныя настолькі, што паміж машынамі цяжка праскочыць нават матацыклісту:
«Трафік, дарожны рух, безумоўна, больш складаны ў Маскве. Але пры гэтым ёсьць і свае перавагі. Калі я рухаюся па маскоўскіх дарогах, то самі палосы там істотна шырэйшыя, чым, прыкладам, у Менску. І калі наперадзе „корак“, нават на такім вялікім матацыкле я ўціскаюся паміж аўтамабілямі. У Менску ж ня толькі вузейшыя палосы, але і іншы менталітэт кіроўцаў. Яны, калі можна так сказаць, больш пужаныя, матацыкал па-ранейшаму выклікае неадназначную рэакцыю. У Расеі інакш. Масква — вялізны горад, як уся Беларусь, і тое, што там больш матацыклістаў, цалкам лягічна».
Калі машынай можна езьдзіць у чым заўгодна, то матацыкал вымагае адмысловага падыходу. Прычым, экіпіроўка аматараў спартовай і «філязофскай» язды таксама розная. Ува што абыходзіцца падрыхтоўка да сэзону?
«Калі я рыхтаваўся да новага сэзону, то ў першую чаргу замяніў усе маслы, тармазныя калодкі, а таксама абнавіў заднюю гуму. Нібыта няшмат, але гэта абышлося мне дзесьці ў 600 даляраў. Трэба сказаць, кошты што ў Расеі, што ў Беларусі прыблізна аднолькавыя».
Карэспандэнт: «А што да ўласна матацыклетнай экіпіроўкі?».
«Амуніцыі, як гаворыцца, мала не бывае. Канечне, можна абыйсьціся выключна шлемам і, паводле Правілаў дарожнага руху, гэтага цалкам дастаткова. Але кожны матацыкліст, калі яму дарагое ягонае жыцьцё, ён карыстаецца і іншымі „прыбамбасамі“. Найперш, гэта тычыцца абароны каленяў, локцяў, сьпіны і г.д. З уласнага, хоць пакуль і невялікага досьведу, магу сказаць: калі хочаш жыць, на экіпіроўцы эканоміць нельга. І нават калі дажджлівае надвор’е, у мяне ёсьць дажджавік, спэцыяльнае адзеньне, якое ратуе ад навальніцаў».
Заклятыя ворагі байкераў — даішнікі. Як ні парадаксальна, здаць на правы ў спэцыялізаваных аўташколах ня так проста — старыя матацыклы «Мінск» з цяжкасьцю паддаюцца «дрэсіроўцы». Таму многія байкеры езьдзяць без дакумэнтаў і, адпаведна, маюць з гэтага мноства праблемаў. Але Дзяніс кажа, што ён ня з гэтай кагорты:
«У мяне няма праблемаў зь міліцыяй, з паліцыяй, з дарожна-паставой службай ні ў Расеі, ні ў Беларусі. Таму што ў мяне ёсьць рэгістрацыйны нумар, страхоўка, я своечасова праходжу тэхагляд. Іншымі словамі, усе дакумэнты ў поўным парадку».
Іншая справа — хуткасьць, якая абмежаваная з улікам магчымасьцяў яшчэ тых жа «мінскачоў». Любы байкер скажа: 90 кілямэтраў на гадзіну — малавата будзе:
«З „чоперамі“ сытуацыя крыху іншая, але, ня буду хаваць, перавышаю таксама. Напрыклад, па трасе М1 еду дзесьці 120 кілямэтраў на гадзіну. Хоць, на колькі ведаю, для матацыклаў вызначаная адзіная хуткасьць — 90 км/г, ня гледзячы на тое, ці гэта траса М1, ці простая загарадная дарога. Але абмежаванне ў 90 км для сучаснай тэхнікі, мякка кажучы, ня вельмі адэкватнае. Хоць „чоперы“ адпачатку на вялікую хуткасьць не прэтэндуюць. У параўнаньні са „спартамі“, якія ганяюць пад 200 км/г, я 200 фізычна не магу выціснуць. Дый ня вельмі і жадаю, шчыра кажучы».
Ці справядлівае пашыранае меркаваньне, што байк сабе можа дазволіць толькі заможны чалавек? Дзяніс кажа, што часы дэфіцыту мінулі і цяпер можна выбіраць зь вялізнай колькасьці прапаноў. Іншая справа, што застаюцца пэўныя нюансы: калі ў бальшыні эўрапейскіх краінаў матацыкал можна без боязі пакідаць на ноч пад пад’ездам, то і ў Маскве, і ў Менску лепш паклапаціцца пра гараж:
«Не, зусім не абавязкова, што гэта забава заможных. Матацыкал зараз можа дазволіць сабе практычна кожны. Іншая справа што гэты „кожны“, мабыць, ня купіць сабе „Хонда Голд Ўінг“, напрыклад. То бок, наўрад ці кожны здолее набыць сапраўды вельмі дарагі „круізёр“, але можа прыдбаць звычайны чатырохстокубовы апарат — то бок, з аб’ёмам рухавіка 400 кубічным сантымэтраў. Прынамсі на адзін сэзон гэтага цалкам дастаткова, а ўжо пасьля можна замахвацца на нешта больш вартае».
Карэспандэнт: «На якія кошты варта арыентавацца?».
«Калі байк новы, калі ён гэтага году, то ён можа каштаваць і 25 тысяч даляраў, і 30 тысяч. Разам з тым, можна браць і 10-гадовы матацыкал, і ён ужо будзе каштаваць ад 3 тысяч да 7 тысяч даляраў. Гэта ўжо залежыць ад клясу, ад становішча і г.д.».
Дзяніс Шаравар кажа, што атрымлівае асалоду, выяжджаючы на дарогу ў адзіночку. Вялікіх мотакампаній папросту не разумее:
«Я так званы „фрырайдэр“. Я катаюся адзін, ні ў якія клюбы не ўваходжу, а ўсе гэтыя мотаклюбы, на маю думку, збольшага нейкія дзіцячыя гульні. Тыя, хто ўваходзяць у рознага кшталту суполкі, мабыць, у нешта не дагулялі ў дзяцінстве».
Разам з тым, матацыкал застаецца адным з самых небясьпечных відаў транспарту і штогод забірае жыцьці многіх ездакоў. Перадусім, маладых байкераў, якія ў сваёй бравадзе ігнаруюць элемэнтарныя правілы бясьпекі.

Your browser doesn’t support HTML5