Алесь Міхалевіч стаў доктарам навук

Алесь Міхалевіч

Пра гэта сам палітык, які пасьля ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі вымушаны знаходзіцца ў эміграцыі, паведаміў сёньня на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Тэма дысэртацыі Міхалевіча – «Партыі і палітычныя рухі ў посткамуністычнай трансфармацыі. Прыклад Беларусі і Ўкраіны 1989-1996». Абарона доўжылася дзьве гадзіны і адбывалася ў памяшканьні Collegium Civitas, на 12 паверсе Палаца культуры і навукі ў Варшаве. За наданьне Міхалевічу вучонага званьня доктара навук камісія прагаласавала адзінагалосна. Сёньня ж навуковая рада Інстытута палітычных дасьледаваньняў Польскай Акадэміі Навук зацьвердзіла Міхалевіча ў званьні доктара навук.