Учора на партале youtube зьявіўся мастацкі фільм «Жыве Беларусь!» рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча, які прысьвечаны сучаснай Беларусі і зьняты пры актыўным удзеле беларусаў.
Меркаваньні пра фільм дыямэтральна супрацьлеглыя. Камусьці фільм вельмі падабаецца, а камусьці ён проста агідны.
Мы сабралі некалькі цікавых камэнтароў, якія зьявіліся цягам апошніх двух дзён у твітэры.
Музыка Зьміцер Вінсэнт Папко выканаў галоўную ролю музыкі Захаркі, якога забралі ў беларускае войска, шэраг іншых актораў — таксама беларусы, Лявон Вольскі напісаў музыку для гэтай стужкі, Франак Вячорка — суаўтар сцэнару. Героі гавораць па-беларуску, некаторыя — па-расейску, ёсьць ангельскія тытры.