Лідэра «Зьмены» Паўла Вінаградава выпусьцілі з пастарунку міліцыі. Цягам некалькіх гадзінаў яму паказвалі прафіляктыныя фільмы.
«Я чарговым разам пераканаўся ў шкодзе п’янства і ў тым, што трэба выконваць правілы дарожнага руху», — завіў «Свабодзе» Вінаградаў.
Сёньняшняе затрыманьне ён зьвязвае з тым, што 9 траўня на волю выйшаў актывіст Маладога фронту Ўладзь Яроменак: «Як толькі там скончылася ўсё, мяне адпусьцілі».
Вінаградаў называе яшчэ адну прычыну затрыманьня: «Каб я не псаваў сёньняшнія ўрачастасьці, хоць туды і не зьбіраўся».
«Усё паводле прынцыпу „абы чаго ня здарылася“», — падсумоўвае ён.
А 6:45 раніцы Паўла Вінаградава забралі з дому супрацоўнікі Ўпраўленьня выкананьня пакараньняў Маскоўскага раёну Менску Лістападаў і Лужынскі. Зрабілі яны гэта з словамі «Праедзем, Паша, у РУУС».
Лідэр «Зьмены» днямі выйшаў з турмы, дзе адбываў 12 сутак адміністрацыйнага арышту. 4 траўня ля сьцен ізалятару яго сустракалі каля сарака чалавек.