Рэдакцыйны артыкул сёньняшняга нумару швэдзкай газэты Eskilstuna-Kuriren прысьвечаны маральна-палітычным аспэктам скандалу зь бел-чырвона-белым сьцягам на чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Стакгольме.
У Менску прэзыдэнт мае свой КДБ, у Стакгольме ён можа разьлічваць на наглядчыкаў за парадкам з швэдзкай хакейнай фэдэрацыі.
Дзіўна, калі мяжа свабоды слова на хакейных трыбунах у Швэцыі вызначаецца паводле таго, дзе свабода слова канчаецца ў Беларусі — тады міжнародная і швэдзкая хакейныя фэдэрацыі даюць каманду паліцыі.
На ЧС каманда зь Беларусі гуляе ў Стакгольме. У Швэцыі, свабоднай краіне, хто заўгодна можа махаць любым беларускім сьцягам на вуліцах і плошчах.
Але на трыбунах «Globen» швэдзкая свабода канчаецца.
Той, хто разгорне беларускі сьцяг, які быў афіцыйным некалькі гадоў пасьля абвяшчэньня незалежнасьці, можа разьлічваць на тое, што яго схопяць наглядчыкі за парадкам, забяруць сьцяг і выведуць за дзьверы.
Бо гэты сьцяг цяпер забаронены ў Менску, дзе адбудзецца наступны ЧС і дзе аўтарытарны прэзыдэнт Лукашэнка дамогся, каб нацыянальным стаў сьцяг, падобны да былога савецкага.
Розьніцу паміж дзяржаўнай і хакейнай уладай у Менску заўважыць цяжка, рэжым ня хоча бачыць няправільны сьцяг на трыбунах падчас тэлетрансьляцыяў матчаў з Швэцыі.
Сакрэтная паліцыя ў Беларусі ўсё яшчэ завецца КДБ, але ня можа нічога зрабіць на швэдзкіх спартовых арэнах. Аднак жа яна там і не патрэбная.
Бо даручэньні прэзыдэнта Лукашэнкі выконваюць міжнародная хакейная фэдэрацыя і яе швэдзкі аддзел.
Раздражняльны сьцяг, які сымбалізуе надзею на дэмакратыю, кажуць яны, азначае палітыку, і гэтага нельга дапусьціць.
Крыстэр Энглунд, старшыня швэдзкай хакейнай фэдэрацыі, адказны ўдвая. Бо ён яшчэ і сябра ўправы міжнароднай хакейнай фэдэрацыі. Ён спасылаецца на правілы наконт недапушчэньня расісцкіх, палітычных і сэксісцкіх выступаў.
Што ў яго за сыстэма каштоўнасьцяў? Дэмакратычнае выяўленьне поглядаў у яго прыраўноўваецца да расізму?
Відаць, так гэта бачыць ва ўправах, дзе сядзіць Крыстэр Эглунд. Часам яны маюць на ўвазе, штопалітыка і спорт не павінны зьмешвацца. Але толькі часам. У 2009 годзе міжнародная фэдэрацыя вырашыла, што пасьля двух гадоў, калі чэмпіянат будзе адбывацца ў Швэцыі і Фінляндыі, у 2014-м ён будзе праведзены ў Беларусі.
Хіба гэта не палітычнае рашэньне? Рэч у тым, што кіраўніцтва хакеем у Беларусі да самага нядаўняга часу было ў «пэрсанальнай уніі» з пасадай міністра ўнутраных справаў. Той самы генэрал-маёр з аднаго боку быў галоўным падручным Лукашэнкі ў паліцэйскай дзяржаве і ў гвалце над грамадзянамі, якія жадаюць дэмакратыі, а з другога — калега Крыстэра Энглунда па кіраўніцтве хакеем. Генэралу забаронены ўезд у краіны ЭЗ як сумна вядомаму душыцелю дэмакратыі.
Але гэта ня стала перашкодай. Ён мог вярнуцца пераможцам з хакейнага кангрэсу ў Швэйцарыі з узнагародай у выглядзе права на правядзеньне ўпершыню чэмпіянату ў Беларусі.
У хакейным сьвеце гэта нармальна. Але вось махаць сьцягам, які выяўляе надзею на дэмакратыю? Не, тады ўжо трэба выклікаць ахову.
Гэта адбываецца ва Ўладзівастоку? Не, гэта адбываецца ў Стакгольме!
У алімпійскім сьвеце кіруюцца філязофіяй ААН, часткова таму, што ніякая іншая тут не падыходзіць. Усе дзяржавы лічацца аднолькава вартымі, без увагі на тое, ці яны ўяўляюць сабою ўзор дэмакратыі або катуюць вязьняў у сутарэньнях алімпійскага камітэту, як гэта было ў Іраку часоў Садама.
Але з 51 паўнапраўных сяброў Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі, у кіраўніцтве якой сядзіць і Крыстэр Энглунд, пераважная большасьць — дэмакратычныя краіны. Даваць узнагароду аўтарытарнаму кіраўніку ў Менску і ягонаму міністру ўнутраных справаў ды хакейнаму босу было не абавязкова. Гэтага зь лёгкасьцю можна было б пазьбегнуць, калі б бесхрыбетнасьць не была гэтак пашыраная і амаль безнадзейна невылечная.
Так што ў наступным годзе Крыстэр Энглунд зможа спакойна паехаць з нацыянальнай зборнай у Менск, выканаўшы сёлета ролю паліцыі думак на карысьць рэжыму, які праз год будзе гаспадаром чэмпіянату.
Так сорамна часам бывае гуляць у блакітна-жоўтым.
У Менску прэзыдэнт мае свой КДБ, у Стакгольме ён можа разьлічваць на наглядчыкаў за парадкам з швэдзкай хакейнай фэдэрацыі.
Дзіўна, калі мяжа свабоды слова на хакейных трыбунах у Швэцыі вызначаецца паводле таго, дзе свабода слова канчаецца ў Беларусі — тады міжнародная і швэдзкая хакейныя фэдэрацыі даюць каманду паліцыі.
На ЧС каманда зь Беларусі гуляе ў Стакгольме. У Швэцыі, свабоднай краіне, хто заўгодна можа махаць любым беларускім сьцягам на вуліцах і плошчах.
Але на трыбунах «Globen» швэдзкая свабода канчаецца.
Той, хто разгорне беларускі сьцяг, які быў афіцыйным некалькі гадоў пасьля абвяшчэньня незалежнасьці, можа разьлічваць на тое, што яго схопяць наглядчыкі за парадкам, забяруць сьцяг і выведуць за дзьверы.
Бо гэты сьцяг цяпер забаронены ў Менску, дзе адбудзецца наступны ЧС і дзе аўтарытарны прэзыдэнт Лукашэнка дамогся, каб нацыянальным стаў сьцяг, падобны да былога савецкага.
на трыбунах «Глоба» швэдзкая свабода канчаецца
Сакрэтная паліцыя ў Беларусі ўсё яшчэ завецца КДБ, але ня можа нічога зрабіць на швэдзкіх спартовых арэнах. Аднак жа яна там і не патрэбная.
Бо даручэньні прэзыдэнта Лукашэнкі выконваюць міжнародная хакейная фэдэрацыя і яе швэдзкі аддзел.
Раздражняльны сьцяг, які сымбалізуе надзею на дэмакратыю, кажуць яны, азначае палітыку, і гэтага нельга дапусьціць.
Крыстэр Энглунд, старшыня швэдзкай хакейнай фэдэрацыі, адказны ўдвая. Бо ён яшчэ і сябра ўправы міжнароднай хакейнай фэдэрацыі. Ён спасылаецца на правілы наконт недапушчэньня расісцкіх, палітычных і сэксісцкіх выступаў.
Што ў яго за сыстэма каштоўнасьцяў? Дэмакратычнае выяўленьне поглядаў у яго прыраўноўваецца да расізму?
Відаць, так гэта бачыць ва ўправах, дзе сядзіць Крыстэр Эглунд. Часам яны маюць на ўвазе, штопалітыка і спорт не павінны зьмешвацца. Але толькі часам. У 2009 годзе міжнародная фэдэрацыя вырашыла, што пасьля двух гадоў, калі чэмпіянат будзе адбывацца ў Швэцыі і Фінляндыі, у 2014-м ён будзе праведзены ў Беларусі.
Гэта адбываецца ва Ўладзівастоку? Не, гэта адбываецца ў Стакгольме!
Але гэта ня стала перашкодай. Ён мог вярнуцца пераможцам з хакейнага кангрэсу ў Швэйцарыі з узнагародай у выглядзе права на правядзеньне ўпершыню чэмпіянату ў Беларусі.
У хакейным сьвеце гэта нармальна. Але вось махаць сьцягам, які выяўляе надзею на дэмакратыю? Не, тады ўжо трэба выклікаць ахову.
Гэта адбываецца ва Ўладзівастоку? Не, гэта адбываецца ў Стакгольме!
У алімпійскім сьвеце кіруюцца філязофіяй ААН, часткова таму, што ніякая іншая тут не падыходзіць. Усе дзяржавы лічацца аднолькава вартымі, без увагі на тое, ці яны ўяўляюць сабою ўзор дэмакратыі або катуюць вязьняў у сутарэньнях алімпійскага камітэту, як гэта было ў Іраку часоў Садама.
у наступным годзе Крыстэр Энглунд зможа спакойна паехаць з нацыянальнай зборнай у Менск, выканаўшы сёлета ролю паліцыі думак