У горадзе Глыбокім сёлета пройдзе першы вішнёвы фэст. Чаму ў Глыбокім? І чаму менавіта вішнёвы?
У горадзе Глыбокім сёлета пройдзе першы вішнёвы фэст. Чаму ў Глыбокім? І чаму менавіта вішнёвы? Як сьцьвярджаюць краязнаўцы, Глыбокае мае імідж гораду-саду амаль трыста гадоў. Сады былі пры кляштары кармэлітаў, пры базыльянскім кляштары. І глыбоцкая вуліца Садовая не пераймяноўвалася ніколі. А калі квітнее вішня, напэўна, кожную вуліцу Глыбокага можна назваць садовай. Глыбоцкія вішні славяцца ў навакольлі. У народзе іх называюць лапыровымі. Хоць афіцыйна такога сорту няма. Але народная ўдзячная памяць сама, без вышэйшых санкцыяў, захавала імя таго, хто сеяў ня толькі на ніве садаводзтва.
Баляслаў Лапыр народжаны ў 1895-м годзе. Родам з Браслаўшчыны. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Коўне. Дыплём агранома — у Пецярбургу. 15 гадоў займаў пасаду павятовага агранома на Глыбоччыне. Але ці ведалі б мы гэтага чалавека, калі б Баляслаў Лапыр ня быў найперш беларускім адраджэнцам? Прычым яшчэ «нашаніўскага» прызыву. Ягоныя шматлікія артыкулы па аграноміі можна сустрэць на старонках міжваенных заходнебеларускіх выданьняў. Краязнаўца Ўладзімір Скрабатун адмыслова езьдзіў у Гданьск, каб пагаварыць пра Лапыра зь ягоным сынам Уладзіславам.
— Як казаў сын, ён быў пакліканы для абуджэньня ў беларускім народзе пачуцьця нацыянальнай годнасьці, гонару. Так казаў сын. І гэта пацьвярджаецца фактамі ягонага жыцьця. Ён езьдзіў па вёсках і вучыў сялян земляробству. Перадавым мэтадам. А паміма гэтага ён зь вясковымі жанчынамі арганізоўваў гурткі сьпеваў, танцаў, беларускага фальклёру. І ў Глыбокім яны ставілі спэктаклі, дзеці ўдзельнічалі. Але гэта не падабалася польскаму ўраду. Яго ў 44 гады адправілі на пэнсію.
Хутар Лапыра быў непадалёк ад Глыбокага, каля вёскі Шуневічы. Гэтае месца пазнаецца па высокім дубе і некалькіх лістоўніцах. Насупраць новых гарадзкіх могілак.
Старая Ганна Чарапкоўская разьмяняла нядаўна дзясяты дзясятак. Але гэтага чалавека памятае выдатна.
— Лапыр? Помню, помню. Ведаю яго. Добры чалавек быў. Да людзей добры быў. Мой мужык хадзіў на работу да яго. І мужык мой хадзіў да яго на работу, і сястра. Лапырка прыяжджала да сьвякроўкі да маёй. І гаварыла як просты чалавек. Не задавалася.
— Кажуць, ён дапамагаў людзям.
— Шарабаі, такая ёсьць вёска. Дык у іх цыбуля не расла. Дык ён пайшоў да іх. Нічога не рабіў. Узяў на язык зямлі. І сказаў — вось тут садзіце. І пасьля Шарабаі пастаянна прадавалі на кірмашы цыбулю. Во аграном! На язык узяў зямлі і сказаў.
— Ён гаварыў па-беларуску?
— Гаварыў. Не палячыў. І вішні, і сьлівы, і яблыкі. У яго такія сарты былі, што ў вёсцы такіх не было.
— А вы самі каштавалі ягоныя вішні?
— Я толькі маліны. Каштавалі. І выкопвалі. Як бальшавікі прыйшлі, мы яго саджанцы выдзіралі і садзілі. Як яго няма.
— Гаспадара няма. Дом стаіць пусты. Пасьля вайны. І людзі пайшлі браць саджанцы?
— Так моцна і ня бралі. Баяліся. Ці мала, што гаспадара няма. Тут жа саветы! Баяліся!
— Зьнешне ён быў інтэлігент. Ён быў падобны да пана? Да…
— Да настаўніка. Ён не паніўся. Вось настаўнік — падобна. Цяпер жа няма гэткіх аграномаў. Дзе ж яны цяпер? А гэтыя бегуны — зь іх аграном, як і зь мяне. Я яшчэ больш за іх разумею. Бо я працавала на гэтай зямлі.
Калі я часам чую ад аднагодкаў, што ў Беларусі ніколі не гаварылі на «тарашкевіцы», мне хочацца іх паслаць на Віленшчыну. Дзе да гэтае пары старыя людзі атрымліваюць «пЭнсію» і ходзяць у «магазЫны». Старая Ганна, і сьмех і грэх, абураецца, што ў яе працоўным стажы не ўлічылі два гады працы падчас нямецкай акупацыі.
— Я і пры немцах нарабілася. У цагельні. Два гады адрабіла, і пэнсіі ж не дабавілі. А мне ўжо 91-шы год.
— Пры кім было страшней? Пры бальшавіках ці пры немцах?
— І там баяліся, і там баяліся. Нам трэба баяцца.
— Самых лепшых зьнішчылі.
— Засталася шавер.
— Засталася?
— Шавер нішчая. Нікчэмныя людзі. Во гэткія, як я. Нявучаныя недапекі. Добрых людзей яны ўбралі.
Вось табе і нечаканая лінгвістычная знаходка. «Шавер». Нікчэмныя людзі. Але ж засталася не адна шавер. І ці ня дзякуючы дзейнасьці Лапыра па вайне ў Глыбокім паўстала моладзевая падпольная арганізацыя «Саюз беларускіх патрыётаў»? Пра яе мне нагадала глыбоцкая старажылка Яніна Хромава. Вытанчаная старая польская пані агранома Лапыра памятае кепска. Але колькасьць беларускіх актывістаў яе ня дзівіць.
— Тут актывістаў было поўна. У тым баку дома ў нас кватаранты жылі. Іх вывезьлі ў Сыбір. Студэнты. Вучыліся ў пэдвучылішчы. Я нават і ня ведала, што яны ў арганізацыі нейкай беларускай. І іх арыштавалі, прыходзілі. Адзін выдаў іх, і арыштавалі. Вось так было.
— Гэта, відаць, Саюз беларускіх патрыётаў.
— Беларусы! Нейкія нацыяналісты былі. А што яны рабілі? І сябравалі зь імі, і хадзілі. І ня ведалі. За сваю нацыянальнасьць змагаліся. За беларусаў. Аднойчы прыходжу ў пэдвучылішча, а іх арыштавалі.
— І многа людзей арыштавалі?
— Дзясяткі два.
— А што яны рабілі?
— Здаецца, улёткі нейкія пісалі. Ня ведаю.
Пані Яніна жыве на дарозе на Беразьвечча. Дзе сёньня — сумна вядомая «зона». А калісьці быў базыльянскі кляштар. Паслухайце яе аповед пра чэрвень 1941-га году. Калі немцы адкрылі для наведваньня турму НКВД.
Паслухайце аповеды відавочцаў пра чэрвень 1941-га году, калі немцы адкрылі для наведваньня турму НКВД. Таксама пра падзеі вайны і пра лёс сабору Пятра й Паўла распавядае службовец калёніі, які сам зрабіў на месцы разбуранае сьвятыні мэмарыяльны знак.
— Мы ня ведалі, што робіцца ў Беразьвеччы пры бальшавіках. Толькі чулі, што таго арыштавалі, таго арыштавалі, таго. А калі яны сышлі адсюль, страшна было. Там цэлыя ямы былі. Яшчэ не закапаных. Я помню, як ляжаў малады хлопец у сьвітэры вязаным сваім белым. Наверсе ляжаў, незасыпаны. Гэта быў жах. Людзі ішлі чаргой. У Беразьвечча. Я з татам там была. Хадзілі па турме. Пад касьцёлам там каляска ляжала такога… Забылася прозьвішча, ён ня мог хадзіць. Ён быў «стральцом», была такая арганізацыя. Яго расстралялі, а каляска ляжала пад касьцёлам. Шлі людзі і шлі. Многія былі арыштаваныя. І многія думалі, што, можа, знойдуць сваіх. А мы хадзілі па кляштары гэтым, па калідорах. Мы там бачылі. Сьцены былі ўсе ў крыві запырсканыя. Значыць, іх там білі. І дакумэнты там валяліся на падлозе. І цяпер яна там працягваецца, гэтая турма. А касьцёл разабралі па цагліне. І сьледу ягонага няма.
З усіх прыкмет прамінулага летась у Глыбокім Дня беларускага пісьменства мне найбольш спадабаліся білборды на сьценах дамоў у цэнтры гораду. На якіх цытаты мясцовых паэтаў — побач з фотапартрэтамі творцаў. На гараджан глядзяць не ананімныя манэкенныя беларусы ў саламяных брылях і намітках. А ўсьміхаюцца Марыя Баравік, Галіна Сутула, Ганна Пяткевіч, Алесь Жыгуноў. Людзі, якіх край павінен ведаць у твар. Прыклад, годны перайманьня.
Яшчэ парадавала ідэальная беларуская мова з вуснаў Галіны Ўнуковіч, намесьніцы старшыні Глыбоцкага райвыканкаму па сацыяльных пытаньнях. Да маладой, сымпатычнай спадарыні Ўнуковіч я завітаў пагаварыць пра будучы вішнёвы фэст.
— Калі ў пэўнага абывацеля спытаць: «Што такое Глыбокае?», напэўна, большасьць людзей скажа, што гэта «згушчонка», гэта Сухі і крылы Сухога. Ну і, можа, нехта ўзгадае, што ў нас ёсьць турма. Гэта тое, што мы на сёньня маем. Але мы б хацелі расказаць сьвету, што гэта ня ўсе рэчы, якія ёсьць у Глыбокім.
— А ці будзе ў кнігах, у буклетах ці яшчэ неяк увекавечана памяць Баляслава Лапыра?
— На сёньняшні дзень адна я на гэтае пытаньне адказаць не магу. І ня маю права. Бо сёньня кожны аддзел, кожнае прадпрыемства займаецца мерапрыемствамі фэстывалю. І ўсё ўключыць немагчыма. Абавязкова будзе інвэстыцыйны форум. Абавязкова будуць песенныя фэстывалі. Абавязкова будзе танцавальны маратон. Будзе турыстычная выстава. Будуць пастаноўкі спэктакляў. Канечне, будуць аўкцыёны. Бо вішня — такая ягада, зь якой можна рабіць усё, што душа пажадае. Гэта і стравы, і розныя напоі, тарты. Сёньня Падсьвільскі вінзавод віно выпускае вішнёвае.
Віно Падсьвільскага заводу — гэта, безумоўна, тое, дзеля чаго варта жыць на зямлі. Але чаму такая няўпэўненасьць адносна ўвекавечваньня памяці Баляслава Лапыра? Чалавека, дзякуючы якому і зьявіліся на Глыбоччыне смачныя вішні і ня толькі вішні. Гэта ўсё роўна, што праводзіць у Вязынцы фэстываль беларускай паэзіі, але ня згадваць імя Янкі Купалы. Зрэшты, зразумець спадарыню Ўнуковіч можна. Калі б Баляслаў Лапыр сканаў у Беразьвецкай турме НКВД, дык і праблемы б не было. Але першая хваля рэпрэсій яго абмінула. І наш герой пасьпеў папрацаваць у акупацыйнай адміністрацыі. Тыя часы ўспамінае 85-гадовы Пётар Альбінавіч Вярцінскі. Былы сусед агранома.
— Ён такіх угнаеньняў дасьць, што ўдвайне ў яго вырастала. Пры немцах ён быў у вышэйшых… У райвыканкаме.
— У акупацыйным райвыканкаме рабіў.
— Так. Добры чалавек быў. Ён нават пісаў кнігі па-беларуску. Кніга ў яго была, «Беларуская ніва», здаецца. Беларускі алфавіт ня гэтакі быў. Была лацінка. Гэта цяпер кірыліца. І ён на беларускай лацінцы выдаваў кнігі па сельскай гаспадарцы. А вось дзе ён падзеўся? Ці яго забілі? Ці яго вывезьлі? І пры польскай уладзе быў, і пры нямецкай уладзе быў. Толькі з савецкай уладай не дружыў.
Зь дзяцінства Пётар Альбінавіч не расстаецца з губным гармонікам, на якім яго навучыў граць нямецкі салдат. Урокі музыкі адбываліся дома. Сям’ю пана Вярцінскага, як і многіх суседзяў, Баляслаў Лапыр вызваліў ад вывазу ў Нямеччыну.
— Калі была рэгістрацыя ўсяго раёну, дык і ён сядзеў за сталом. Каго ў Германію. Убачыў. Ніводнай дзяўчыны не ўзялі. Ён сказаў — ня трэба браць.
— Пан Баляслаў вызваліў тады?
— Ага. А тады многа моладзі забралі. Пасьля той рэгістрацыі.
— А вы бачылі Лапыра падчас…
— А як жа! На хутар да нас прыяжджаў. Такі дзівакаваты чалавек. Такі вясёлы.
— Ну, вам ён дапамог, бо ведаў вашу сям’ю…
— Ведаў. Бацька ў яго рабіў.
— Але кім ён быў у нямецкай адміністрацыі, вы ня помніце?
— Уладай быў. Але ў форме не хадзіў. Душэўны чалавек.
— А бел-чырвона-белы сьцяг не вісеў над адміністрацыяй?
— Быў. «Штандар наш бел-чырвона-белы».
— А адкуль вы ведаеце гэты радок? «Штандар наш бел-чырвона-белы пакрыў сабой народны рух»?
— У школе ж вучылі. Мала таго. «Ёсьць у нас для абароны і вінтоўкі, і патроны. Нішчыць сталінскіх гадзюк!» А Лапыр — гэта чалавек. Толькі па-беларуску. Ён нават тады ў касьцёле хацеў, каб служба па-беларуску была. Дабіваўся. Дарэмна яго зьнішчылі. Ён не палітычны быў.
90-гадовая Алена Сініца, маленькая, усьмешлівая старая, таксама жыла непадалёку ад Лапыровай сядзібы. Старая Алена ў размове выдае часам паэтычныя экспромты.
— Праляцелі годзікі, як маладыя птушкі. А цяпер старыя поўзаем, як лягушкі.
Чалавек быў харошы. У нас бедната была. Дзесяцера дзяцей было. А ён нам дапамагаў, Лапыр. Як возьмуць да іх мяне, дык я наеўшыся смачна. Яны недалёка жылі. У мяне нават кніжачка была. Лапыра. Беларуская. У Германію бралі мяне. Выручалі. Я ў іх была.
— А гэтая кніга пра што была?
— Па аграноміі.
— Кажуць, ён нейкія цуды рабіў. Мог кіслотнасьць глебы вызначыць на язык.
— Так і глядзеў. Якая зямля. А мы сьмяяліся. «Гэткі пан, а зямлю каштуець!»
Пані Алена таксама была ў чэрвені 41-га году ў Беразьвеччы. І ёй таксама ёсьць што ўзгадаць пра подзьвігі сталіністаў. Такое трэба расказваць дзецям на ўроках гісторыі.
— Я сама хадзіла. Нас сабралася многа моладзі, і пайшлі. Прыйшлі немцы. «Ну хадзіце, паглядзіце, што нарабілі вашы „таварышы“». Во так казалі. «Вашы „таварышы“». Мы хадзілі па калідорах. Нас было чатыры дзяўчыны. Немцы сьмяюцца. «Вы, — кажуць, — адважныя, што ходзіце». Па калідорах скрыні. Рукі паадразаныя, пальцы, вушы. У гэтых скрынях. Каб цяпер, я б ня вытрымала. А тады толькі мароз пад скурай. А пасьля павялі на кухню. У гэтай кухні вялікі кацёл, і ў гэтым катле нага конская з капытом. «Во, — кажуць, — што вашы таварышы нарабілі». Ну, і каля касьцёла тры ямы былі. І ў гэтых ямах яны важнейшых людзей душылі. Рускія. Ямы і шыбеніцы. І ў шыбеніцах боўтаюцца. Людзей наехаўшы, якія сваіх разьбіраюць. Чорныя трупы гэткія. Без крыві, чорныя. А ў адным месцы замураваны такі, мужчына. Рукі па швах апусьціўшы, і замураваны. Труп стаіць у сьценцы. Жывога замуроўвалі. Тады самых важнейшых людзей душылі. Мы хоць бедныя былі. Але каб не прыйшлі немцы, дык задавілі б і нас. І нас бы не было. А так яшчэ бадзяемся.
На тым самым месцы, дзе перад колішнім касьцёлам былі ямы з трупамі, цяпер невялікі сквэр зь бюстам Феліксу Дзяржынскаму.
Па сьведчаньнях старажылаў, тыя ямы немцы засыпалі, і пасьля вайны ніякіх перапахаваньняў не было. Выходзіць, жалезны Фэлікс стаіць проста на касьцях. Месца, дзе быў храм, дзякуй адміністрацыі калёніі, адкрылі для наведнікаў.
Пляцоўка, абкружаная змрочнымі гаспадарчымі пабудовамі і высачэзным турэмным мурам, стварае жудаснае ўражаньне. А яшчэ падарожніка можа зьбянтэжыць вялікая жалезная, пафарбаваная ў вясёлы жоўты колер, літара «К», што стаіць перад зонай. Гэта таксама водгук Дня пісьменства. Праект называецца «Літарынка». Перад глыбоцкім банкам стаіць «Б», перад судом — «С». А вось у Беразьвеччы — «К».
Што мелі на ўвазе крэатыўшчыкі зь мясцовай вэртыкалі? Калёнію ці кляштар? Дзеткам будзе над чым падумаць.
А зараз слова краязнаўцу Ўладзіміру Скрабатуну — пра лёс Баляслава Лапыра.
— Яму не падабалася нямецкая палітыка зьнішчэньня беларускіх вёсак. І пасьля чарговай нямецкай акцыі ён пайшоў да свайго наўпроставага начальніка і выказаў усё, што ён думае. Немец сказаў яму: «Калі будзеш павучаць нямецкую расу, то беларусы будуць занесеныя ў лік народаў, якія варожа ставяцца да немцаў». Пасварыліся. Немец даў у твар. Той не прамаўчаў, таксама даў у твар. Гэтую валтузьню пачуў яшчэ большы начальнік. І сказаў Лапыру — твая дарога толькі ў канцлягер.
Баляславу Лапыру магло пашанцаваць. Немцы яго накіравалі працаваць па спэцыяльнасьці на востраў Руген. Востраў, які ў 45-м акупавала Чырвоная армія. Ён разам зь сям’ёй быў вывезены ў савецкую Беларусь, у Слонімскі лягер. І аднойчы не вярнуўся з допыту. Ён не асуджаны, і таму не рэабілітаваны. Ён зьнік назаўжды ў калідорах НКВД. Але застаўся ў памяці тых, хто выжыў, у вобразе настаўніка, які дапамагаў зямлі радзіць, а людзям заставацца самімі сабой. І самыя смачныя вішні на Глыбоччыне заўжды будуць лапыровымі.

Your browser doesn’t support HTML5