Чарговы матч на чэмпіянаце сьвету па хакеі паміж зборнымі Беларусі і Швэцыі прайшоў пры падтрымцы беларускіх заўзятараў пад нацыянальнай сымболікай, але без гіганцкага бел-чырвона-белага сьцяга, які зьявіўся быў на трыбунах падчас першай сустрэчы беларусаў з камандай Чэхіі. Спроба разгарнуць палотнішча ў часе наступнай гульні са славенцамі была спыненая службай бясьпекі — Міжнародная фэдэрацыя хакея на просьбу беларускага боку забараніла выкарыстаньне «палітычнай сымболікі». Са швэдамі вяртаньне нацыянальнай сымболікі (хоць і ва ўсечаным варыянце) усё ж адбылося.
Дванаццатая па ліку сустрэча паміж зборнымі Беларусі і Швэцыі абышлася без сэнсацыяў: пасьля гістарычнай паразы ад беларусаў на зімовай Алімпіядзе 2002 году ў амэрыканскім Солт-Лэйк-Сіці скандынавы больш не давалі шанцаў сваім прынцыповым апанэнтам. Учора, праўда, перавага была не такая пераканаўчая — выйгрыш зь мінімальнай перавагай 2:1.
Тым часам не сьціхаюць жарсьці вакол магчымасьці падтрымліваць каманду Беларусі нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі. Старшыня Беларускай фэдэрацыі хакея Яўген Ворсін яшчэ 3 траўня ўчыніў перапалку з актывістам «Беларускай нацыянальнай памяці» Анатолем Міхнаўцом, назваўшы бел-чырвона-белы сьцяг «анучай». Напярэдадні ўчорашняга матча беларускія і швэдзкія актывісты правялі ля хакейнай арэны пікет, у выніку якога, паведамляе швэдзкая прэса, нібыта дасягнуты кампраміс: сьцягі на стакгольмскую «Global-Arena» праносіць можна, але размахваць імі недапушчальна. У сваю чаргу хакейны аглядальнік газэты «Прессбол» Вячаслаў Федарэнкаў, які цяпер якраз у Швэцыі, кажа, што спрэчка тычыцца толькі вялікага сьцяга:
«Сьцягі на трыбунах былі, але, скажам так, „ручнога“ фармату. І ніхто іх, паводле маёй інфармацыі, не адбіраў. Што да нейкай забароны размахваць, то такога ня чуў — падчас матча са швэдамі імі і махалі, і ў руках трымалі. Не галаслоўны, бо я тут у самым цэнтры падзеяў. Усё пачалося пасьля першай гульні з чэхамі. Ня ведаю, была просьба з боку нашай афіцыйнай дэлегацыі ці не было, але сэк’юрыці папрасілі спыніцца на такім варыянце: ня трэба расьцягваць на ўвесь сэктар вялікі сьцяг, а з малымі можна праходзіць без праблемаў. На другім матчы, нягледзячы на гэта, сытуацыя паўтарылася. У перапынку я размаўляў з Анатолем Міхнаўцом, ён мне сам паведаміў пра гэты кампраміс, але сказаў, што зноў будуць расьцягваць. І гэта, на мой погляд, было дарэмна. Навошта, калі кампраміс знойдзены, лішняя правакацыя?»
Кіраўнік інфармацыйных праграмаў тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі таксама цяпер у Стакгольме. Дык ці можна казаць, што паміж непрымірымымі ў сваёй ідэалёгіі апанэнтамі знойдзена адноснае паразуменьне?
«Афіцыйна, я думаю, ніхто пра такое паразуменьне ня будзе казаць. Учора пры канцы даволі вялікага пікету, які адбыўся ля арэны перад матчам Швэцыя — Беларусь, стала вядомая інфармацыя ад швэдзкіх журналістаў: фэдэрацыя пагадзілася, каб трымаць бел-чырвона-белыя сьцягі на плячах, але не ўздымаць угару. Аднак я потым быў цягам усёй гульні на хакеі, і людзі свабодна размахвалі бел-чырвона-белымі сьцягамі. Пры канцы гульні, недзе ў сярэдзіне трэцяга пэрыяду, на вышэйшых паверхах таксама ўзьнялі даволі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг. І практычна ніхто не перашкаджаў. Я сам бачыў, што гэтая тэма вельмі моцна прысутная ў швэдзкіх СМІ; на пікеце былі журналісты вядучых газэтаў, тэлебачаньня. І паколькі гісторыя са сьцягам стала нагодай для шырокага абмеркаваньня, мяркую, фэдэрацыя падумала: лепей ня мець гэтай праблемы, чым яе пэдаляваць. Таму гэта перамога швэдзкіх грамадзкіх актывістаў, якія сталі на абарону бел-чырвона-белага сьцяга, а таксама кампаніі, якая мела адлюстраваньне ў СМІ».
Як лічыць спартовы аглядальнік Вячаслаў Федарэнкаў, у зьвязку з абмежаваньнем сымболікі сёлетні чэмпіянат сьвету ўзьняў нямала пытаньняў перад арганізатарамі наступнага ўсясьветнага першынства, якое будзе праходзіць якраз у Беларусі:
«Прыкладам, расейцы вельмі любяць з савецкімі сьцягамі прыходзіць на трыбуны. І як будуць ставіцца нашы службы бясьпекі ў Менску праз год, калі гэта здарыцца? У выпадку зь бел-чырвона-белай сымболікай нашы ўлады заўжды апэлююць да чаго? Што гэта незарэгістраваная сымболіка. А вось мне цікава — савецкая сымболіка няўжо зарэгістраваная? Ці час ад часу нават нашы (ня ведаю, навошта яны гэта робяць) зьяўляюцца з чорна-жоўта-белым сьцягам Расеі, манархічным, на трыбунах вывешваюць. Таксама мне незразумела — чаму маўчыць наша родная міліцыя? Сытуацыя вельмі цікавая. А калі вяртацца да нашага выпадку, то мяркую, што там „добрыя“ абодва бакі. Аднаму боку не хапае ведаў пра гісторыю Беларусі крыху глыбей за 40-я гады ХХ стагодзьдзя, а другому — той самай схільнасьці да кампрамісу, пра якую я ўжо казаў. Калі Анатоль ведаў, што будзе такая рэакцыя, то ня трэба было абвастраць, на мой погляд. Ніхто ж не забараняў на 100%».
Наступны матч групавой стадыі чэмпіянату сьвету па хакеі зборная Беларусі правядзе 10 траўня супраць канадцаў. Заўзятары абяцаюць зноў падтрымаць каманду Андрэя Скабелкі бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Фэдэрацыя пагадзілася, каб трымаць бел-чырвона-белыя сьцягі на плячах

Час ад часу нават нашы зьяўляюцца з чорна-жоўта-белым сьцягам Расеі, манархічным — чаму маўчыць міліцыя?