На пытаньні карэспандэнтаў Свабоды Ганны Соўсь і Францішка Вячоркі адказвае кіраўнік ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец, які разам зь сябрамі ўзьняў вялізны бел-чырвона-белы сьцяг на стадыёне ў Швэцыі.
Соўсь: З намі на сувязі з Варшавы Анатоль Міхнавец. Спадар Анатоль, колькі мэтраў быў сьцяг?
Міхнавец: Мы ўдзельнічаем у розных мерапрыемствах і палічылі, што такі сьцяг нам патрэбны для прапаганды нацыянальных сымбаляў. Гадоў пяць таму ён быў пашыты, даўжыня – каля 15 мэтраў. На нашым сайце актыўна камэнтавалі фотаздымак сьцяга.
Соўсь: А рэакцыя на стадыёне?
Міхнавец: Асаблівай рэакцыі мы не заўважалі, бо ў нашым сэктары беларусаў не было, там былі швэды, падлеткі, якія пачалі нас бараніць. Яны ў пачатку былі зь зялёнымі сьцяжкамі папяровымі, якія раздавалі арганізатары. А потым яны ўзялі наш сьцяг, калі зразумелі, што мы падтрымліваем Беларусь. Што між іншым было для нас дзіўна – швэдзкія падлеткі падтрымлівалі беларускую каманду. Склалася так, што калі ты кажаш пра Беларусь, альбо размаўляеш па-беларуску, пра нейкія важныя рэчы для беларусаў, дык гэта адразу робяць «палітыкай». Наш народ застрашылі, і можна размаўляць пра дыназаўраў, касманаўтаў, пра што заўгодна, толькі не пра нацыянальныя каштоўнасьці і не пра гісторыю. Трэба бараніць сваё, падтрымоўваць сваё.
Вячорка: У Інтэрнэце пасьля інцыдэнту з Вамі зьявіліся меркаваньні, што швэдзкія ахоўнікі паводзяць сябе як беларускі спэцназ. Дык ці чакаеце Вы, што іх дзеяньні будуць неяк асуджаныя?
Міхнавец: Цягам апошніх гадоў было некалькі такіх інцыдэнтаў, і ахоўнікі ніколі не былі пакараныя. Ці будуць гэтым разам ахоўнікі пакараныя – гэта залежыць толькі ад нас ад усёй беларускай грамады, нашых эўрапейскіх сяброў, бо гэта адбываецца ў ЭЗ, у краінах, якія прыкладамі дэмакратыі зьяўляюцца. Калі будзе грамадзкая думка, перакананы, мы здолеем справіцца з Фэдэрацыяй хакею, якая парушае законы і хлусіць.