Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч патэлефанаваў з магілёўскай турмы жонцы Марыі Адамовіч напярэдадні Вялікадня, 4 красавіка.
«Сказаў, што пачуваецца нармальна. Даў тлумачэньні адносна правакацыяў, якія ў яго адбыліся раней. Ён ужо атрымлівае лісты ад людзей, якія за яго непакояцца. Прасіў перадаць усім аднадумцам і сябрам, што ён трымаецца добра і паддавацца не зьбіраецца», — распавяла карэспандэнту Свабоды Марына Адамовіч.
5 траўня, пасьля амаль двух месяцаў маўчаньня, пазваніў дамоў палітвязень Ігар Аліневіч, якога трымаюць у наваполацкай калёніі.
«Апошні раз сын званіў дамоў 8 сакавіка, і з таго часу ён адбыў 20 сутак у ШЫЗА. Сказаў, каб не хваляваліся за яго, што супроць яго адмыслова нічога ня робяць, усё як з усімі іншымі вязьнямі. Ён мяне заўсёды гэтак супакойвае», — паведаміла маці палітвязьня Валянціна Аліневіч.
У красавіку ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан», складзенай зь ягоных турэмных дзёньнікаў і разваг на палітычныя тэмы.
«Сын нічога не казаў пра тое, ці зьвязана ягонае пакараньне на 20 дзён у ШЫЗА з кнігай. Ён гэтую тэму абмінае», — кажа Валянціна Аліневіч.
Паводле Валянціны Аліневіч, з-за пакараньня яе сына праз ШЫЗА адкладаецца на нявызначаны тэрмін іх доўгатэрміновае спатканьне.
3 траўня пазваніў дамоў маці палітвязень Эдуард Лобаў, якога трымаюць у івацэвіцкай калёніі. Сувязі з Эдуардам Лобавым не было больш за месяц, маці Марына Лобава зьбіралася пасылаць у калёнію адваката.
Марына Лобава: «І вось раптам званок. Мяркую, гэта зьвязана з маім намерам адносна адваката. Эдуард паведаміў, што яму падпісалі дазвол на спатканьне на 17 траўня, таму паеду сама, адвакат ужо не патрэбны. Яшчэ Эдуарду адказалі са Сьледчага камітэту, што скаргу яго праверылі і не задаволілі».
Эдуард Лобаў дагэтуль спрабуе аспрэчыць рашэньне суду, які ў 2011 годзе прызнаў яго вінаватым у хуліганстве і асудзіў на 4 гады зьняволеньня.
Натальля Пінчук, жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага, паведаміла карэспандэнту Свабоды, што тэлефоннага званка ад мужа на Вялікдзень не было.
«Некалькі дзён таму была ад яго паштоўка. Даходзяць лісты і сябрам, таму можна меркаваць, што ў яго справы ідуць больш-менш нармальна», — кажа Натальля Пінчук.
Алеся Бяляцкага трымаюць у бабруйскай калёніі.
Паводле жонкі Зьмітра Дашкевіча Насты Дашкевіч, палітвязьня на мінулым тыдні ў гарадзенскай турме наведаў адвакат. «Зьміцер ня скардзіцца, кажа, што зь ім усё ў парадку», — паведаміла Наста Дашкевіч.