Парфяновіч: «Бел-чырвона-белы сьцяг павінен вісець у прэзыдэнта ў кабінэце»

Уладзімер Парфяновіч

Уладзімер Парфяновіч і Сяргей Чухрай, двойчы алімпійскія чэмпіёны 1980 году, камэнтуюць забарону Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі выкарыстоўваць бел-чырвона-белыя сьцягі на матчах ЧС-2013.
Уладзімер Парфяновіч: «Як па мне, дык бел-чырвона-белы сьцяг павінен вісець у прэзыдэнта ў кабінэце. Гэта нашая хакейная фэдэрацыя ўсё зрабіла, выказала пратэст, і цяпер забаранілі».

Уладзімер Парфяновіч лічыць, што пакуль няма магчымасьцяў адмяніць рашэньне Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі.

Сяргей Чухрай, партнэр Уладзімера Парфяновіча, цяпер жыве ва Ўкраіне.

Сяргей Чухрай: «Ніхто ня можа забараніць чалавеку выказваць сваё меркаваньне: калі яму падабаецца бел-чырвона-белы, дык хай ім махае. Не разумею, пры чым тут палітыка. Гэтыя заўзятары паказваюць сьцяг той краіны, у якой яны жылі раней.

І я б мог падняць стары сьцяг, і гэта было б зразумела, бо ўсе свае рэгаліі я зарабіў пры той краіне. Гэта была мая краіна, я ў ёй пражыў 50 год.

Мне рэакцыя не зразумелая тых, хто забараняе. Яны, напэўна, баяцца нават ценю той краіны».