Цэнтар «Супрацоўніцтва бязь межаў», які знаходзіцца ва Ўкраіне, апублікаваў адмысловую заяву да Міжнароднай фэдэрацыі хакею.
У заяве гаворыцца: «Забарона на выкарыстанне беларускага нацыянальнага сьцягу на Чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Швэцыі і Фінляндыі, зьяўляецца нічым іншым, як падтрымкай аўтарытарных уладаў Беларусі».
У заяве таксама выказваецца падтрымка заўзятарам, якія вывесілі на хакейным матчы нацыянальную сымболіку.
«Відавочна, што забаранілі сымболіку не таму што „яна зьяўляецца палітычнай“, як гэта сьцвярджаюць хакейныя функцыянэры. Гэта звычайная гульня, але ўжо палітычная, у якой Міжнародная фэдэрацыя хакею гуляе ў паддаўкі зь беларускімі ўладамі» — пішуць аўтары заявы
Інцыдэнт зь беларускімі заўзятарамі адбыўся падчас хакейнага матчу Беларусь — Чэхія 3 траўня. Швэдзкія паліцыянты спрабавалі забраць у беларусаў вялікі бел-чырвона-белы сьцяг. А пазьней адзін са швэдзкіх арганізатараў папярэдзіў іх, што болей на матчы з такой сымболікай іх ня пусьцяць.