Фільм «Жыве Беларусь!» на кінафэстывалі ў Цешыне сабраў аншляг

Аншляг на прэзэнтацыі фільму "Жыве Беларусь!" у Цешыне (Чэхія). фота fotoSprinter.pl

Таксама выступіла беларуская сьпявачка Наста Някрасава з гуртом RUTA
Фэстываль «Кіно на мяжы» (Kino na granicy) адбываецца з 30 красавіка да 5 траўня ў горадзе Цешын, які знаходзіцца недалёка ад польска-чэскай мяжы. На фэстывалі паказваюць польскія, чэскія, славацкія і вугорскія фільмы.

Фільм «Жыве Беларусь!» паказвалі 3 траўня ў гарадзкім тэатры пры поўнай залі амаль 500 чалавек. Мацей Гіль, праграмны дырэктар фэстывалю, распавёў Радыё Свабода пра свае ўражаньні ад стужкі:

Your browser doesn’t support HTML5

Мацей Гіль пра фільм Жыве Беларусь!

«Гэта вельмі добры фільм. Я спачатку баяўся, што гэта фільм з катэгорыі правільных, якія павінныя зьявіцца, але слабыя з мастацкага гледзішча. Але пасьля прагляду аказалася, што гэта вельмі добрая з мастацкага гледзішча стужка, якая апавядае пра краіну, пра якую мы нічога ня ведаем. Фільм сапраўды ўражвае. Бо мы часта забываем, што такое свабода, бо маем яе штодня. І паказваць гэты фільм трэба ня толькі ў Польшчы, але і ва ўсім сьвеце».

Выканаўца галоўнай ролі Дзьмітры Вінсэнт Папко і прадусар Влодзімеж Нідэрхаўс адказалі на пытаньні гледачоў.

Прадусар Влодзімеж Нідэрхаўз і Дзьмітры Вінсэнт Папко адказваюць на пытаньні гледачоў пра фільм "Жыве Беларусь!"



Наста Някрасава