Чацьвёра зь іх — мэдычныя работнікі, якія мелі непасрэднае дачыненьне да правядзеньня хірургічнай апэрацыі і пасьляапэрацыйных мерапрыемстваў. Гэта хірург, анэстэзіёляг-рэаніматоляг і дзьве мэдычныя сястры. Таксама затрымана дырэктар мэдычнага цэнтру Галіна Валжанкіна. Адносна яе пачата крымінальная справа па падазрэньні ва ўчыненьні злачынства паводле артыкула 428 Крымінальнага кодэксу (службовая халатнасьць).
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Менску Аляксандар Герасімаў.
«Яны затрыманы, зь імі цяпер працуюць сьледчыя. Пра меру стрыманьня і прад’яўленьне абвінавачаньня пакуль гаворка не ідзе. Пакуль ідуць сьледчыя дзеяньні. Таму, хутчэй за ўсё, яны будуць дастаўленыя ў ізалятар часовага ўтрыманьня».
Герасімаў паведаміў, што сьледчыя чакаюць самага галоўнага — вынікаў экспэртыз.
«Адна зь іх — судова-мэдычная экспэртыза па прычыне сьмерці дзяўчыны. Яна, відаць, будзе самая працяглая. У СМІ мусіруюць, чаму так зацягваецца, але яна проста працяглая сама па сабе. Мы ж пачалі працаваць па гэтым факце яшчэ 17 красавіка, калі бацька дзяўчыны зьвярнуўся з заявай у органы ўнутраных спраў, каб былі прынятыя меры да мэдычных работнікаў, якія, на яго думку, неналежным чынам выканалі свае абавязкі пры правядзеньні апэрацыі дачцэ. Тады ўжо яго заява была зарэгістраваная ў нас у Кастрычніцкім райаддзеле Сьледчага камітэту. І ў той жа дзень пачаліся праверачныя мерапрыемствы.
У заяве была інфармацыя, што яго дачка пасьля апэрацыі знаходзіцца ў непрытомным стане ў 4-й гарадзкой клінічнай лякарні ўжо цягам трох тыдняў. Гэта было дастатковай нагодай, каб у гэты мэдычны цэнтар у той жа дзень выехала сьледчая група.
І ў той жа дзень папярэдні агляд апэрацыйнага блёку і мэдычнага абсталяваньня, задзейнічанага пры правядзеньні апэрацыі, паказаў, што апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, пра які таксама пісаў бацька, нядаўна быў падвергнуты тэхнічнаму абслугоўваньню і рамонту. У гэтай сувязі намі тады ж былі вынятыя замененыя вузлы і агрэгаты, дакумэнтацыя. Усе гэтыя матэрыялы мы накіравалі на экспэртызу.
Намі ўжо дакладна ўстаноўлена, што апарат насамрэч мог знаходзіцца на момант апэрацыі ў непрыдатным стане. Бо там даволі сур’ёзныя пашкоджаньні. Ён не абслугоўваўся доўгі час — больш за два гады. Хаця павінен падвяргацца агляду і абслугоўваньню кожныя 6 месяцаў».
На пытаньне, калі можа быць прад’яўлена абвінавачаньне, Герасімаў сказаў:
«У нас ёсьць устаноўленыя законам тэрміны. Калі будзе неабходнасьць, тады мы зробім нейкія высновы».
23-гадовая Юлія Кубарава памерла пасьля плястычнай апэрацыі па карэкцыі формы носа ў камэрцыйным мэдцэнтры "Экамэдсэрвіс". Апэрацыя праводзілася напрыканцы сакавіка, пасьля яе дзяўчына чатыры тыдні правяла ў коме. Мэдыкам не ўдалося яе выратаваць - 23 красавіка яна памерла.