Краіны, дзе журналісты расплачваюцца жыцьцём

З нагоды Сусьветнага дня свабоды прэсы Камітэт абароны журналістаў (Committee to Protect Journalists) апублікаваў «індэкс беспакаранасьці» — сьпіс 12 краінаў, у якіх у апошнія гады былі забітыя як мінімум пяць журналістаў, а ўлады нікога не прыцягнулі да адказнасьці за гэтыя забойствы.
У сьпіс уваходзяць: Ірак, Самалі, Філіпіны, Шры-Ланка, Калюмбія, Аўганістан, Мэксыка, Пакістан, Расея, Бразылія, Нігерыя, Індыя.

«Індэкс беспакаранасьці» Камітэт абароны журналістаў вызначае як адсоткавыя суадносіны колькасьці нераскрытых забойстваў журналістаў да колькасьці насельніцтва краіны.

Пры складаньні цяперашняга выпуску камітэт прааналізаваў нераскрытыя забойствы журналістаў за пэрыяд з 1 студзеня 2003 году аа 31 сьнежня 2012. Камітэт абароны журналістаў вызначае забойства як наўмысны напад на канкрэтнага журналіста ў адплату за яго прафэсійную дзейнасьць.

Паводле дадзеных камітэту, больш чым у 70% выпадкаў журналісты гінуць ад рук забойцаў у сувязі са сваёй прафэсійнай дзейнасьцю. Індэкс ня ўлічвае выпадкі гібелі журналістаў пры асьвятленьні баявых дзеяньняў або пры выкананьні небясьпечных заданьняў, такіх як асьвятленьне вулічных беспарадкаў.

Месца
ў сьпісе
Краіна Колькасьць
нераскрытых
забойстваў
Колькасьць
насельніцтва
(млн. чал.)
Формула Каэфіцыент
1 Ірак 93 33 93/33 2.818
2 Самалі 23 9.6 23/9.6 2.396
3 Філіпіны 55 94.9 55/94.9 0.580
4 Шры-Ланка 9 20.9 9/20.9 0.431
5 Калюмбія 8 46.9 8/46.9 0.171
6 Афганістан 5 35.3 5/35.3 0.142
7 Мэксыка 15 114.8 15/114.8 0.131
8 Пакістан 23 176.7 23/176.7 0.130
9 Расея 14 141.9 14/141.9 0.099
10 Бразылія 9 196.7 9/196.7 0.046
11 Нігерыя 5 162.5 5/162.5 0.031
12 Індыя 6 1,241.0 6/1,241.0 0.005