Эфір з Аленай Радкевіч ад 20:00

Беларусь – у сусьветных лідэрах па колькасьці зьняволеных. За часы Лукашэнкі за палітыку сядзелі 182 асобы. Ці ёсьць падставы чакаць бліжэйшым часам новых вызваленьняў – пра гэта мы будзем разважаць зь сябрай Рады праваабарончай арганізацыі «Вясна» Тацянай Равякай і аглядальнікам Свабоды Віталём Цыганковым.

Задаць ім пытаньне і выказаць сваё меркаваньне можна ад 20:00 да 20:30 па Вэлкомаўскім нумары 651 42 04. Уключаны таксама аўтаадказьнік: 266 39 52. Адрас у скайпе: svabodaradio

Сярод іншага мы даведаемся прагноз разьвіцьця Магілёву ад эканаміста Пятра Мігурскага, а таксама абмяркуем плюсы і мінусы камэрцыйнай мэдыцыны.