Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны просіць матэрыяльнай дапамогі ў неабыякавых грамадзянаў.
Згодна з прэзыдэнцкім указам, ад 1 красавіка па Беларусі ў сярэднім на 60% вырасла арэндная плата. З улікам падвышальнага каэфіцыенту, які выкарыстоўваецца для будынкаў у цэнтры сталіцы, для ТБМ рост склаў амаль 90%. Безь людзкой падтрымкі пацягнуць такую плату таварыства ня здолее.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што шмат гадоў арганізацыя, якая ня толькі не зарабляе на сваёй дзейнасьці, але і ажыцьцяўляе бясплатныя адукацыйныя праграмы, дамагаецца ільготаў на аплату арэнды памяшканьня на вуліцы Румянцава ў Менску. У прэзыдэнцкую адміністрацыю і кіраўніцтва спраў прэзыдэнта неаднаразова накіроўваліся звароты з просьбай аб ільготным рэжыме, аднак ніякага плёну гэтыя высілкі ня мелі:
«Справа ў тым, што ніякага ільготнага тарыфу ў нас няма ўжо шмат гадоў. Усе нашы звароты аб ільготах застаюцца без адказу. Нас у нейкія сьпісы нібыта ўключылі, але на гэтым усё і скончылася. Таму цягам апошніх гадоў ніхто нам ніякіх ільготаў не даваў. Хоць абяцанкі былі: прыкладам, мне ў Мін’юсьце сказалі, што мы трапілі ў нейкі адмысловы пералік. Але калі нават сьпіс дзесьці і ёсьць, то ільготаў па-ранейшаму няма».
Паводле спадара Трусава, плата за ўтрыманьне сядзібы вырасла больш чым удвая — з улікам тэлефона, камунальных і паштовых паслугаў. Калі дагэтуль па выніках месяца можна было ўкласьціся ў 5 мільёнаў рублёў, то за красавік з дадатковымі аплатамі выйшла 12 мільёнаў. Іншымі словамі, калі для бальшыні суб’ектаў арэндная плата вырасла на 60%, то для арандатараў у цэнтры гораду — на ўсе 90%:
«На 60% — гэта ў сярэднім, для нас вырасла адразу на 90%. Калі дагэтуль я плаціў 5 мільёнаў 100 тысяч рублёў, то зараз заплаціў ужо каля 10 мільёнаў. Толькі за арэнду. Іншымі словамі, у нас вырасла не на 60%, а нашмат болей — перадусім таму, што мы знаходзімся ў цэнтры Менску, для цэнтру ідуць свае каэфіцыенты ».
Алег Трусаў канстатуе: дзеля таго каб утрымаць сядзібу арганізацыі ў такіх умовах, неабходна штомесяц зьбіраць сама меней 10 мільёнаў рублёў у выглядзе ахвяраваньняў і складак сяброў і прыхільнікаў ТБМ. На дапамогу дзяржавы тэбээмаўцы разьлічваюць мала:
«Мы зразумелі так: лепш зьвярнуцца да грамадзянаў, як ужо было ня раз, і людзі нам дапамогуць хутчэй, чым гэтая ўлада. Тым больш, афіцыйна мы зьвярнуліся, у нейкі сьпіс нас унесьлі, сказалі — чакайце. Ну, і ўжо чакаем гадоў 5 ці 7. Так што які сэнс па новай паперу траціць? Таму мы спадзяёмся на грамадзянаў. Тым больш, толькі што прыходзіў чалавек са Смаленску — 600 тысяч рублёў прынёс, пачытаўшы заклік у інтэрнэце. Дый гэтыя 12 мільёнаў, якія мы заплацілі за сядзібу, сабралі дастаткова хутка. Дарэчы, мы вельмі ўдзячныя журналістам, якія нашу інфармацыю даносяць да простых людзей. Дзякуючы гэтаму, я спадзяюся, мы будзем мець гэтыя грошы і сядзіба ў цэнтры Менску як працавала, так і будзе працаваць надалей».
Як удакладняе Алег Трусаў, Таварыства беларускай мовы існуе на сымбалічныя складкі сваіх сябраў і на ахвяраваньні людзей, якія прыходзяць на моўныя курсы, таму такое рэзкае падвышэньне коштаў адчувальна б’е па кішэні:
«Курсы мы праводзім бясплатна, ніякіх грошай зь людзей не бяром. Адзінае, хто сам хоча, прыходзяць і прыносяць нейкія ахвяраваньні. Бо, яшчэ раз кажу, мы ніякіх грошай за курсы не бяром. А ў нас чатыры моўныя профілі: двое курсаў для дзяцей розных узростаў і столькі ж для дарослых. І ніякай платы мы зь іх ніколі ня бралі. Хіба што казалі: хочаце — вось скрынка ёсьць, кіньце, хто колькі можа. Канечне, нейкія грошы, як правіла, людзі прыносяць. Але гэта не абавязкова».
Ад 1 красавіка кошт арэнды за сядзібу ТБМ склаў 9 мільёнаў 801 тысячу рублёў. «Калі 5 тысяч прыхільнікаў роднай мовы ахвяруюць штомесяц усяго 2 тысячы рублёў, наша арганізацыя не загіне і ў які ўжо раз прадэманструе сёньняшняй уладзе сваю годнасьць», — падкрэсьліваецца ў звароце ТБМ да грамадзянаў.
Імёны асобаў, якія ахвяруюць сродкі на падтрымку дзейнасьці ТБМ, будуць надрукаваныя ў газэце «Наша слова», што, як гаворыцца ў закліку на сайце арганізацыі, стане «гістарычным сьведчаньнем змаганьня грамадзянаў за права «людзьмі звацца».
Рахунак ГА «ТБМ імя Францішка Скарыны» № 3015741233011 у аддзяленьні № 539 ААТ «Белінвестбанк», код 739.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што шмат гадоў арганізацыя, якая ня толькі не зарабляе на сваёй дзейнасьці, але і ажыцьцяўляе бясплатныя адукацыйныя праграмы, дамагаецца ільготаў на аплату арэнды памяшканьня на вуліцы Румянцава ў Менску. У прэзыдэнцкую адміністрацыю і кіраўніцтва спраў прэзыдэнта неаднаразова накіроўваліся звароты з просьбай аб ільготным рэжыме, аднак ніякага плёну гэтыя высілкі ня мелі:
«Справа ў тым, што ніякага ільготнага тарыфу ў нас няма ўжо шмат гадоў. Усе нашы звароты аб ільготах застаюцца без адказу. Нас у нейкія сьпісы нібыта ўключылі, але на гэтым усё і скончылася. Таму цягам апошніх гадоў ніхто нам ніякіх ільготаў не даваў. Хоць абяцанкі былі: прыкладам, мне ў Мін’юсьце сказалі, што мы трапілі ў нейкі адмысловы пералік. Але калі нават сьпіс дзесьці і ёсьць, то ільготаў па-ранейшаму няма».
Паводле спадара Трусава, плата за ўтрыманьне сядзібы вырасла больш чым удвая — з улікам тэлефона, камунальных і паштовых паслугаў. Калі дагэтуль па выніках месяца можна было ўкласьціся ў 5 мільёнаў рублёў, то за красавік з дадатковымі аплатамі выйшла 12 мільёнаў. Іншымі словамі, калі для бальшыні суб’ектаў арэндная плата вырасла на 60%, то для арандатараў у цэнтры гораду — на ўсе 90%:
Калі дагэтуль я плаціў 5 мільёнаў 100 тысяч рублёў, то зараз заплаціў ужо каля 10 мільёнаў