Амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што новыя крэдыты могуць быць выдзеленыя Беларусі толькі на мадэрнізацыю сумесных інтэграцыйных праектаў.
Чаму Расея ўвесь час выстаўляе пэўныя строгія ўмовы для выдзяленьня грошай, але ў выніку дае іх нават тады, калі Менск не выконвае ніякіх умоваў? Ці можна сказаць, што Аляксандар Лукашэнка ўсе больш трапляе ў залежнасьць ад Масквы і ці можа гульня з Захадам зьнізіць гэтую залежнасьць? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш і экспэрт лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман.
Цыганкоў: Новыя крэдыты могуць быць выдзеленыя Беларусі на мадэрнізацыю інтэграцыйных праектаў. Гэтак амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў пракамэнтаваў зварот беларускіх уладаў да Расеі з просьбай даць крэдыт на 2 мільярды даляраў. Ці можна сказаць, што гэта канчатковае рашэньне Крамля, ці Сурыкаў проста агучыў тую пазыцыю ў расейскім кіраўніцтве, якая выступае супраць фінансавай дапамогі Менску? Лічыцца, што гэта пазыцыя ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева, якая не заўсёды падзяляецца прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным.
«Для Масквы найперш важна кантраляваць тыя працэсы, якія ідуць у Беларусі».
Коктыш: Тое, што заяўляе Сурыкаў — звычайна зьяўляецца нейкім зандажом, спробай праверыць тую ці іншую думку, якая ня ёсьць яшчэ канчатковай пазыцыяй Крамля. Мы мелі некалькі прыкладаў, калі сурыкаўскія заявы потым былі скарэгаваныя тымі рашэньнямі, якія прымала Масква.
Мне здаецца, што Масква гэты крэдыт дасьць. Вядома, пры гэтым будзе настойваць, каб нейкія інтэграцыйныя праекты фінансаваліся ў першую чаргу. Існуюць розныя разуменьні гэтай тэмы ў груп Пуціна і Мядзьведзева. Пуцінскія эліты заплюшчвалі вочы на тое, што беларускі бок не сьпяшаецца нічога прыватызаваць, бо яны на гэтым рабіць бізнэс пакуль не плянуюць. Наадварот, мядзьведзеўскія колы спадзяюцца на гэтай прыватызацыі атрымаць калі не фінансавую, дык палітычную сілу. Пэўныя тактычныя разыходжаньні тут будуць захоўвацца, але, як мне здаецца, канчатковым будзе менавіта пуцінскі падыход.
Прэйгерман: Трэба разумець у беларуска-расейскіх адносінах тую рэч, што для Масквы найперш важна кантраляваць тыя працэсы, якія ідуць у Беларусі. І калі гэта адбываецца, то Расея больш-менш гатовая плаціць. Беларусь не патрабуе надта велізарных грошаў паводле расейскіх мерак, і таму кожны раз, калі зьяўляецца пагроза згубіць кантроль. Расея гатовая выдаваць грошы.
Будзе гэта два мільярды ці іншая сума, праз дзяржаўны крэдыт альбо банкі — так ці іначай, але грошы будуць выдавацца. Натуральна, у Расеі ніхто не задаволены тэмпамі працы па інтэграцыйных праектах, а таксама тэмпамі прыватызацыі ў Беларусі, пра што таксама кажа Сурыкаў. Але гэта не адмяняе магчымасьць атрымаць расейскі крэдыт — хутчэй за ўсе, Менск яго атрымае.
Плюс цяпер дадалася тэма ваеннай базы — а гэта «сьвятая карова» для Крамля, гэта куды больш важна, чым нават тыя некалькі прадпрыемстваў, пра якія ўвесь час ідзе размова ў перамовах з расейскім кіраўніцтвам.
«Апошнія два гады Расея шмат чаго здолела дасягнуць менавіта на беларускім напрамку»
Цыганкоў: У гэтай гульні — Расея дае грошы Менску, ён іх прымае, але не сьпяшаецца выконваць дамоўленасьці — ці ўдаецца Маскве за два гады пасьля прэзыдэнцкіх выбараў прасоўваць свае інтарэсы? Ці грошы ішлі ў Менск, а Масква не атрымлівала, што хацела?
Коктыш: Я б сказаў, што апошнія два гады Расея шмат чаго здолела дасягнуць менавіта на беларускім напрамку. Запрацаваў Мытны зьвяз. Беларусь з Расеяй знаходзяцца ў Мытным зьвязе даўно, але мыты былі розныя. За апошнія два гады яны сталі аднолькавыя.
Запрацаваў і Эўразійскі праект. Няма ўпэўненасьці, што ў гэтым гандлі Беларусь атрымлівае больш чым аддае. Бо пакуль гэта праект, які эфэктыўна працуе перш за ўсё на расейскі інтарэс.
Цыганкоў: Калі ішлі перамовы наконт выдачы крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, то Масква вылучыла строгія ўмовы Менску— мусіце на 2,5 мільярда даляраў прыватызаваць маёмасьць. І натуральна, мелася на ўвазе, што пакупнікамі яе стануць расейскія бізнэсоўцы. Менск гэтыя дамоўленасьці фактычна праігнараваў, але крэдыт тым ня менш атрымаў.
Коктыш: Гэта якраз быў вынік рознага разуменьня паміж пуцінскай групы і мядзьведзеўскай. У першы год Беларусь разьлічылася другой паловай акцыяў Белтрансгазу — гэта быў акурат той праект, які быў патрэбны пуцінскім элітам. А астатнія два гады, калі грошы павінны былі зарабіць мядзведзеўскія эліты, гэтага не адбылося. І Пуцін з гатоўнасьці заплюшчыў на гэта вочы — навошта ягонай групоўцы ўзмацненьне канкурэнтаў? Тое, што Мядзьведзеву не заўсёды ўдаецца дасягаць сваіх мэтаў — ня значыць, што гэта не ўдаецца дасягаць Пуціну.
Адначасова з тым, што Беларусь атрымлівала грошы — яна ўніфікавала мыты. Разам з тым адбылося ўжо два канфлікты па транспартных пытаньнях. Першы раз — калі «Аэрофлот» імкнуўся перахапіць у беларускай прасторы фактычна ўсе тыя палёты, якія сёньня выконвае «Белавія». Другі раз — калі Расея прыняла закон, паводле якога беларускія і казахстанскія пілёты могуць працаваць у Расеі без ніякай дастатковай ліцэнзіі. Гэта значыць, што перавод людзкога рэсурсу з Беларусі ў Расею даўно пачаўся і працягваецца.
Так што — выйграючы ў адным, у тым, што з Расеі ідуць грошы, Беларусь шмат у чым губляе ў іншым.
«Ідзе працэс звужэньня прасторы манэўру для Аляксандра Лукашэнкі ў адносінах з Расеяй»
Цыганкоў: Сапраўды, адны лічаць, што Беларусь становіцца ўсё больш залежнай ад расейскага ўплыву, іншыя сьцьвярджаюць, што Лукашэнка, атрымліваючы расейскія грошы, застаецца самастойным палітыкам. Для вас гэтая шклянка напалову поўная альбо напалову пустая?
Прэйгерман: Няма ніякіх сумневаў, што ідзе працэс звужэньня прасторы манэўру для Аляксандра Лукашэнкі ў адносінах з Расеяй. Гэта ўсё большая залежнасьць па нафтапрадуктах, прыватызацыі, крэдытах, інвэстыцыях — гэта відавочны факт. Зь іншага боку, пакуль Лукашэнка застаецца адзіным цэнтрам прыняцьця рашэньняў, гэтая прастора яшчэ дазваляе яму нешта рабіць. Але калі ўсё так будзе працягвацца, гэтая прастора будзе звужацца, і ў меншай ступені будзе даваць беларусам прымаць рашэньні, выгадныя для нацыянальных інтарэсаў.
Цыганкоў: Ці можа гульня ў дыялёг з Захадам дапамагчы Лукашэнку ў сэнсе зьмяншэньня ягонай залежнасьці ад Масквы?
Коктыш: Вядома, ён будзе імкнуцца разыграць гэтую карту, і нават Эўропа паспрабуе яму ў гэтым дапамагчы. Але наўрад ці гэта спрацуе так моцна, як гэта атрымалася б гадоў 5-6 назад. Цяпер усе бакі ўжо разумеюць, што гэта будзе тактычны, а не стратэгічны манэўр. Нешта выгандляваць, магчыма, атрымаецца, але гэта ня будзе той рэсурс, які вырашыць сытуацыю надоўга.
Прэйгерман: Мне падаецца, залежнасьць ад Масквы вельмі цяжка неяк зьменшыць. Бо фактычна размова ідзе пра 15-20 працэнтаў ВУП, якія мы фактычна атрымліваем ад Расеі. Гэта велізарныя лічбы і нічога параўнальнага ад Эўразьвязу ў выглядзе субсыдыяў мы не атрымліваем і ў прынцыпе атрымаць ня можам.
Калі ж мы кажам пра тое, як «напалохаць» Расею, каб атрымаць сытуацыйныя плюсы — то так, гульня з Захадам можа быць спрыяльным чыньнікам для вырашэньня пытаньня з тым жа расейскім крэдытам на 2 мільярды даляраў.