Людміла Класкоўская: «Месяц ужо, як яна ў ізаляцыі. Мне гэта балюча чуць. Я разьлічвала, што месяц прайшоў… У мяне пытаньні тады да швэдзкай праваахоўнай сыстэмы: хіба ўжо за гэты час нельга было правесьці расьсьледаваньне тых драпін некалькіх, якія нібыта ў мужа былі на руцэ?!»
29 красавіка Людміла Класкоўская атрымала ад дачкі Вольгі ліст, у якім тая выказвае жаданьне, каб яе адправілі ў Беларусь. Людміла Класкоўская кажа, што атрымала юрыдычную кансультацыю і ведае, што цяпер гэта немагчыма — трэба дачакацца канца расьсьледаваньня і прысуду: «Мне юрысты сказалі, што толькі калі ёй будзе пакараньне, то можна прасіць, каб яна яго адбывала ў Беларусі».
Людміла кажа, што падтрымлівае кантакт з прадстаўнікамі беларускага МЗС, якія цікавяцца лёсам Вольгі. Беларускія дыпляматы ў Латвіі таксама маюць з Вольгай тэлефонную сувязь.
Ліст, дасланы Вольгай, збольшага адрасаваны яе старэйшай дачцэ Міраславе. Цяпер дзяўчынка жыве разам з бабуляй:
«Міра пайшла ў школу, — кажа Людміла. — Мы прайшлі і мэдычнае абсьледаваньне. Тэсты па асноўных прадметах яна здала, дарэчы, няблага. І пачуваецца ўжо спакойна. Вядома, вельмі сумуе. Жыве пакуль са мной, мы так вырашылі разам з органамі апекі. А тут у мяне ёй усё нагадвае — і фотаздымкі, і калыска малога Адэма (малодшы сын Вольгі Класкоўскай знаходзіцца ў Швэцыі, верагодна, у сваякоў яе мужа — рэд.). Але я спадзяюся, што пасьля адаптацыі Міра будзе пачувацца значна лепей».