Журналісты «Радыё Рацыя» Генадзь Барбарыч і Аляксандар Ярашэвіч выйшлі на волю ўвечары 29 красавіка пасьля адміністрацыйнага арышту на трое сутак.
Генадзь Барбарыч у інтэрвію карэспандэнту Свабоды распавёў падрабязнасьці інцыдэнту, які здарыўся пасьля «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка:
«Пасьля «Чарнобыльскага шляху» мы пайшлі з парку на прыпынак. Я заўважыў, што нехта да нас ужо прыляпіўся. Мы з Аляксандрам Ярашэвічам селі ў аўтобус № 19, даехалі да крамы «Акіян», у нас там непадалёк офіс. Як толькі выйшлі з аўтобуса, на нас адразу кінулася чалавек пяць. Яны нас абкружылі, схапілі, сказалі, што мы затрыманыя і што яны зь міліцыі. Я сказаў, што ня бачна, што міліцыя. Яшчэ трэба было дамагчыся, каб адзін зь іх паказаў пасьведчаньне без прозьвішча і фотаздымку. Яны сказалі, што трэба праехаць у Савецкі РУУС для высьвятленьня асобы. Праз паўхвіліны пад’ехаў мікрааўтобус. Мы туды селі і нас даставілі ў РУУС. Забралі нашы фотаапараты і дыктафоны. У пастарунку нас пачалі фатаграфаваць і тут мы пратэставалі: навошта гэтыя здымкі па некалькі разоў у фас і профіль, нават з патыліцы. Экспэрт-крыміналіст раззлавалася, паабяцала Ярашэвічу даць у вока. І мне сказала: «Гэты таксама — на Акрэсьціна».
Карэспандэнт: «А што было ў турме на Акрэсьціна, вы знаходзіліся ў адной камэры? І што потым было на судзе?»
Барбарыч: «Мы туды паехалі з моладзевымі актывістамі. Нас раскідалі па розных камэрах. Нас у камэры было шасьцёра, усе затрыманыя па побытавых справах, пераважна за выпіўку. Нас адразу сталі называць у камэрах „палітычнымі“. Нас зь Ярашэвічам абвінавацілі ў тым, што мы не падпарадкоўваліся законным патрабаваньнямі міліцыі. Гэта былі абсалютна ілжывыя абвінавачаньні. Напісалі ў сваіх пратаколах, што я нібыта пры затрыманьні вырываўся, ледзьве не зваліўся на зямлю. Гэта абсалютна не адпавядае таму, што адбылося. Мы даказвалі, што гэта не праўда. Мы не вырываліся, я паказаў сваё пасьведчаньне. Супрацоўнікі міліцыі паказвалі не тое месца, дзе нас затрымалі. У пратаколах напісалі, што гэта была вуліца Машэрава,2. А насамрэч мы былі затрыманы на вуліцы Казлова. Шмат такіх супярэчнасьцяў было падчас працэсу, недакладнасьцяў у рапартах, напісаных, як пад капірку. Суд базаваў сваё рашэньне аб трохсуткавым арышце мяне і Ярашэвіча выключна на ілжывых сьведчаньнях міліцыянтаў. Нашы довады былі адхіленыя. Пасьля суда мы яшчэ тры гадзіны правялі ў Савецкім РУУСе ў так званым „абезьяньніку“ разам з затрыманым за наркаманію. Я лічу, што прычынай нашага затрыманьня былі нашы фотаздымкі. Бо калі аддалі нашы фотаапараты, у мяне і ў Ярашэвіча, усе фотаздымкі былі выдалены. Таму нас затрымалі менавіта за працу на „Чарнобыльскім шляху“. Мы фатаграфавалі дэманстрантаў, магчыма, там і апэратыўныя супрацоўнікі з фотакамэрамі патрапіліся на нашы здымкі».
Карэспандэнт: «Чаму дайшло да затрыманьня журналістаў, якіх зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна, асудзілі на трое сутак?»
Барбарыч: «Амаль кожны раз падчас дэманстрацый і пікетаў здараюцца такія непрыемныя моманты. Затрыманьне і нават зьбіцьцё журналістаў становіцца звычайнай справай. Перашкаджаюць працаваць, перашкаджаюць асьвятляць падзеі. Магчыма, крыху раззлаваў міліцыянтаў інцыдэнт, які адбыўся з анархістамі, якіх затрымлівалі на вуліцы Багдановіча. Адна з жанчын, якая праходзіла міма і ўбачыла гэта затрыманьне і крыкі, пачала абараняць хлопца-анархіста, які крычаў:"Дапамажыце!". І тады гэта жанчына кінулася і пачала проста біць міліцыянта тым, што было пад рукамі. І аднаму даволі моцна разьбіла галаву. Супраць яе пачалі крымінальную справу. Калі нас афармлялі на арышт у Савецкім РУУСе, мы былі побач зь ёй, чулі як яе дапытвалі. Яе завуць Валянціна. Яна ішла зь нейкімі будаўнічымі прыладамі, зь нейкім вядром, малаткамі, пілкамі і вось яна імі пару раз стукнула міліцыянта і даволі моцна яму разьбіла галаву. Магчыма, у той момант гэта неяк падагрэла эмоцыі і ўскосна спрыяла нашаму арышту. Ціск быў і працягваецца, каб абмежаваць актыўнасьць, каб запалохаць грамадзтва, заціснуць, зрабіць пратэстныя акцыі немнагалюднымі. Улады ўвесь час нечага баяцца».