Малаверагодна, каб беларускія апазыцыйныя палітыкі мелі хоць якія стабільныя сувязі з Грузіяй, а інтэрвію Лебедзева пакідае «непрыемны асадак», – такое меркаваньне выказваюць палітыкі і грамадзкія актывісты пра прызнаньні расейскага апазыцыянэра.
Нядаўна асуджаны расейскі апазыцыянэр Канстанцін Лебедзеў у інтэрвію выданьню «Коммерсантъ» даволі шмат расказаў пра сувязі беларускай апазыцыі і грузінскіх палітыкаў. Радыё Свабода паспрабавала разабрацца, што з гэтага можа выявіцца праўдай:
«У 2010 годзе, калі яны запрасілі мяне папрацаваць у Менск чарговым разам, я ўжо ведаў, што з 2008 году яны памірыліся зь беларусамі. Лукашэнка тады павярнуўся ў бок Эўропы, і да яго прыехаў Беразоўскі. Грузіны памірыліся зь беларусамі і праз Сухарэнку, тагачаснага кіраўніка КДБ Беларусі, пачалі туды прыяжджаць. І ў 2010 годзе Таргамадзэ распавёў мне, на якіх умовах гэта адбылося: яны вельмі хацелі, каб Лукашэнка адвярнуўся ад Расеі. Адной з умоваў было, што ўсе свае дадзеныя па беларускай апазыцыі, зь якой яны працавалі вельмі даўно і ўклалі туды шмат грошай, яны здаюць КДБ. Яны распавялі ім пра ўсе спансаваныя імі акцыі і здалі ўсіх беларускіх апазыцыянэраў, з кім яны працавалі. На выбарах у 2010 годзе яны далі мне заданьне: пахадзі па сябрах-апазыцыянэрах, уведай іх пляны і раскажы нам. Пасьля гэтага я купіў дыктафон і стаў запісваць такія размовы. Даў паслухаць мясцовым сябрам-актывістам, яны, вядома, ахранелі. Сытуацыя была непрыемная», – кажа ў інтэрвію Канстанцін Лебедзеў.
«Я цалкам дапускаю, што зьдзелка паміж грузінскімі і беларускімі спэцслужбамі магла быць, – кажа Вячаслаў Сіўчык, адзін з арганізатараў Плошчы-2006 і палітычны ўцякач пасьля Плошчы-2010. Сіўчык вяртаецца да палітычнага кантэксту: пачынаючы з 2007 году афіцыйныя стасункі паміж Грузіяй і Беларусьсю значна палепшыліся. А пасьля расейска-грузінскай вайны 2008 году Аляксандар Лукашэнка нават пайшоў на палітычны дэмарш і насуперак праграмным заявам Крамля не прызнаў незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. У адказ Міхаіл Саакашвілі падтрымаў беларускага прэзыдэнта ў ідэалягічнай вайне з Расеяй у разгар прэзыдэнцкай кампанііў Беларусі 2010 году.
«Да падзеяў 2006 году ніякага дачыненьня грузіны ня мелі і мець не маглі, – сьцьвярджае Сіўчык. – Калі і былі тут, то невядома чым займаліся».
«Грузінская тэма» пасьлядоўна ўздымаецца беларускімі спэцслужбамі, як толькі ўзьнікае хоць найменшая згадка пра магчымасьць «каляровых рэвалюцый».
Ключавая постаць прэс-рэлізаў беларускага КДБ, як і інтэрвію Канстанціна Лебедзева, – «дэман» каляровых рэвалюцый Гіві Таргамадзэ. Яго лічаць датычным да «рэвалюцыі ружаў» у Грузіі (2003), «памаранчавай рэвалюцыі» ва Ўкраіне (2004), «рэвалюцыі тульпанаў» у Кіргізіі (2005), падзеяў Плошчы-2006 у Беларусі і хваляваньняў у Малдове ў 2009-м.
Вячаслаў Сіўчык, які быў непасрэдным удзельнікам падзеяў «памаранчавай рэвалюцыі» ў Кіеве, кажа, што добра ведае грузінскую дэлегацыю, але чалавека на імя Гіві Таргамадзэ ня памятае.
Менавіта запіс размоваў Таргамадзэ ў 2006 годзе выкарыстоўвала расейскае тэлебачаньне, апісваючы «грузінскі сьлед» у беларускіх пратэстах. У стужцы, якую паказаў Міхаіл Лявонцьеў у сваёй праграме «Однако», Таргамадзэ пагражае забіць Аляксандра Мілінкевіча..
Гіві Таргамадзэ беларускае КДБ абвінаваціла ў падрыхтоўцы выбухаў у Менску і імкненьні наладзіць у беларускай сталіцы «ноч доўгіх нажоў».
Аляксандар Мілінкевіч кажа, што пра Таргамадзэ нічога ня ведае, а што ведае – даведваўся з тэлебачаньня:
Аляксандар Мілінкевіч: «Я спэцыяльных дасьледаваньняў ня вёў. Але разумею, што пэўнае незадавальненьне магло выклікаць тое, што я падчас Плошчы 2006 году зрабіў вельмі многа, каб не было правакацыяў, а правакацыі самага рознага кшталту рыхтаваліся. Правакацыі менавіта на радыкальныя дзеяньні – напад на міліцыянтаў, біцьцё шкла. Можа, гэта выклікала незадавальненьне, бо мы былі катэгарычна супраць, бо разумелі, што гэта будзе шкодзіць іміджу апазыцыі.
У тым жа прэс-рэлізе КДБ у сувязях з Грузіяй абвінавачваецца генэрал Валер Фралоў. Больш за тое – супраць двух братоў Суцідзэ, якія нібыта меліся арганізаваць канал фінансаваньня Фралова, была нібыта ўзбуджаная крымінальная справа.
«Ды я іх ведаю, я зь імі знаёмы, – кажа Валер Фралоў, – а пасьля гляджу па тэлевізары – ён пра мяне распавядае, што я хацеў нейкую ваду атруціць, нешта падарваць. А пасьля зь ім (Георгіем) пабачыўся і пытаюся: што ты там пра мяне вёрз такое? Ён мне адказвае: «Мне сказалі, што калі ты ня скажаш такое, то мы цябе прыпашам. А калі скажаш, то адпусьцяць». Па словах Фралова, Суцідзэ прымусілі яго агаварыць. «Ён хлопец малады, што я яму зраблю? Ён заяжджае цяпер да мяне, выправіўся ён».
«Мяне нават не выклікалі нікуды, – кажа Валер Фралоў. – Хоць калі я па тэлевізары паслухаў, думаў – усё, кончаны я. Але неяк Бог мілаваў. Камусьці трэба было, каб гэты грузін сказаў менавіта так», – падсумоўвае Валер Фралоў.
Браты Суцідзэ даўно маюць від на жыхарства ў Беларусі. Падобна, што ў прэс-рэлізе КДБ добра глядзелася іхнае грузінскае паходжаньне і прозьвішчы.
Беларускія палітыкі і актывісты – Міхаіл Пашкевіч («Гавары праўду»), Аляксандар Атрошчанкаў («Эўрапейская Беларусь»), Анатоль Лябедзька (АГП) – кажуць, што не знаёмыя зь Лебедзевым, які, паводле ягоных прызнаньняў, працаваў на Таргамадзэ. Нічога ня чуў пра Лебедзева і Аляксандар Мілінкевіч.
Відэазапіс сустрэчы старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі з Гіві Таргамадзэ і ягоным паплечнікам Гігам Бакерыя ў Тбілісі быў паказаны ў прапагандысцкім фільме расейскага тэлеканалу НТВ «Анатомія пратэсту-2». Паводле відэазапісу, Таргамадзэ нібыта абяцае Лябедзьку дапамогу на 4 мільёны даляраў.
«Мне гэты ролік КДБ паказвала яшчэ ў 2006 годзе, — распавядае Анатоль Лябедзька. — Мяне тады невядомыя людзі „запакавалі“ і адвезьлі ў „амэрыканку“. Нават супрацоўнікі КДБ тады мне не абвяргалі, што гэта фальшыўка».
У Грузію Лябедзька трапіў у 2005-м падчас візыту прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Меў там шмат сустрэчаў на высокім узроўні, якія здымала ў тым ліку французская тэлевізія. Натуральна, што ніякіх фінансавых пытаньняў там не абмяркоўвалася — кажа ён. А вось кадры з фільма французскай тэлевізіі выкарыстала пасьля КДБ.
«Гіга Бакерыя, здаецца, на той момант быў кіраўніком Рады Нацыянальнай бясьпекі, а Таргамадзе ўзначальваў Камітэт нацыянальнай бясьпекі парлямэнту, — але каб не было гэтага роліку, дык нават не вылучыў бы гэтую сустрэчу ад іншых», — згадвае Лябедзька сваё знаёмства зь Гіві Таргамадзе. Больш яны ніколі не бачыліся, і ніякіх кантактаў паміж сабою ня мелі, кажа Лябедзька.
Ён таксама сьцьвярджае, што перад 2010 годам меў інфармацыю: быццам бы грузінскае кіраўніцтва прапаноўвала афіцыйнаму Менску свае паслугі «як супрацьдзейнічаць Плошчы». Імавернасьць таго, што такое супрацоўніцтва сапраўды было, вельмі вялікая — лічыць лідэр АГП.
«Але супрацоўніцтва грузінскіх палітыкаў зь беларускай апазыцыяй — гэта нешта неверагоднае, — абураецца Лябедзька заявам Лебедзева. — Грузія не такая заможная краіна, каб дапамагаць фінансава». Да таго ж, мяркуе ён, паводле выказваньняў Лебедзева ўжо можна было б арыштаваць і беларускіх палітыкаў, як гэта робіцца ў Расеі. «Калі б нешта сапраўды было так, як ён кажа».
У фільме «Анатомія пратэсту-2» адразу за гэтай стужкай ідзе запіс сустрэчы Таргамадзэ, Сяргея Ўдальцова, Леаніда Развазжаева ў менскім гатэлі. Там яны нібыта дамаўляюцца пра арганізацыю масавых непарадкаў у Расеі. Менавіта гэтая стужка легла ў аснову абвінавачаньняў сьледзтва на адрас расейскіх апазыцыянэраў і самога Лебедзева. І Ўдальцоў і Таргамадзэ сапраўднасьць запісу адмаўляюць. Прызнае яе толькі Канстанцін Лебедзеў.
«Ня думаю, што яны маглі нешта сур’ёзнае перадаць. Грузія ад Беларусі вельмі далёка, – так ацэньвае магчымасьць перадачы зьвестак пра беларускую апазыцыю Вячаслаў Сіўчык.
Такое ж меркаваньне мае і аглядальнік грузінскай службы нашага радыё Коба Ліклікадзэ.
Ліклікадзэ: «Мне здаецца гэта ненатуральнай устаўкай у інтэрвію, накіраванай на тое, каб падарваць стасункі Беларусі і Грузіі. Я не разумею, якія такія сакрэты беларускай апазыцыі маглі ведаць у Грузіі, што гэта давала беларускаму КДБ і чаму Саакашвілі мог так сябе дыскрэдытаваць перад Захадам. Я зусім не прыхільнік Саакашвілі, я не галасаваў за яго, але я ня думаю, што зь яго ведама такая інфармацыя была перададзеная Лукашэнку».
Рэальнае супрацоўніцтва паміж грузінскімі паліттэхнолягамі і беларускай апазыцыяй можа палягаць у звычайных сэмінарах і малабюджэтнай дапамозе – сказалі некалькі прадстаўнікоў апазыцыі, якія пажадалі захаваць ананімнасьць.
Фактычна ніводзін «грузінскі сьлед» у беларускай апазыцыі пакуль не знайшоў сур'ёзнага пацьверджаньня. Выглядае, што прывід першай і самай пасьпяховай на постсавецкай прасторы «каляровай рэвалюцыі» – «рэвалюцыі ружаў» – выкарыстоўваецца спэцслужбамі і прапагандай як жупел, каб прыстрашваць палітыкаў, якія не даспадобы ўладам, і заспакойваць пратэставыя настроі ў грамадзтве.