Аказваць шчодрую дапамогу пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у іх барацьбе за доўгачаканае вяртаньне да нармальнага жыцьця заклікаў генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун.
У пасланьні з нагоды 27-й гадавіны аварыі ён «аддаў належнае ліквідатарам яе наступстваў і зьвярнуў увагу на нягоды 330 тыс. чалавек, эвакуяваных з прылеглых раёнаў, а таксама пакуты мільёнаў, якія жывуць на заражаных тэрыторыях», зазначаецца ў паведамленьні прэс-цэнтра ААН.
Пан Гі Мун заявіў аб прыхільнасьці сыстэмы ААН «далейшаму аказаньню дапамогу асобам, якія пацярпелі ў выніку аварыі, і працы па ўмацаваньні ядзернай бясьпекі і ўстойлівым разьвіцьці энэргетыкі ва ўсім сьвеце».
Генэральны сакратар падкрэсьліў, што жыхары пацярпелых раёнаў усё яшчэ не адышлі ад наступстваў, у першую чаргу зьвязаных з забруджваньнем радыеактыўнымі рэчывамі зямельных і водных рэсурсаў.