На нарадзе па пытаньнях энэргетыкі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі 16 красавіка старшыня КДБ Валер Вакульчык даклаў, што па фактах прамаруджваньня з уводам магутнасьцяў на Бярозаўскай ДРЭС заведзена крымінальная справа.
Па справе прызнаныя падазраванымі шэраг службовых асоб дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белэнерга» і адкрытага акцыянэрнага таварыства «Белэнергаснабкамплект». Радыё Свабода спрабавала высьветліць, хто затрыманы, і як прасоўваецца расьсьледаваньне.
Старшыня КДБ Валер Вакульчык на нарадзе з удзелам Лукашэнкі паведаміў, што «выяўленыя факты недабрасумленнага падыходу службовых асобаў Міністэрства энэргетыкі пры арганізацыі дзяржзакупак. Страчаны прыбытак пры прастоі блёку Бярозаўскай ДРЭС склаў 70 мільёнаў даляраў».
Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў працу Мінэнэрга. Ён запатрабаваў дэталёва праверыць абгрунтаванасьць вызначэньня тарыфаў на цепла- і электраэнэргію. «Энэргетыкі ў нас сфармавалі супольнасьць, якую можна назваць «дзяржавай у дзяржаве». Гэта ўжо нейкая свая незалежная арганізацыя з элемэнтамі мафіі і банды«,— заявіў Лукашэнка.
Практычна адразу пасьля нарады пасадаў пазбавіліся міністар энэргетыкі Аляксандр Азярэц, першы намесьнік Эдуард Таўпянец і гендырэктар «Белэнэрга» Аляксей Шырма. 22 красавіка новым міністрам энэргетыкі стаў Уладзімір Патупчык, а Яўген Воранаў узначаліў «Белэнэрга».
А 26 красавіка стала вядома, што зьнік намесьнік гендырэктара «Белэнэрга» Міхаіл Лузін, які курыруе пытаньні зьнешнеэканамічнай дзейнасьці і інвэстыцый, а таксама закупкі тавараў для будаўніцтва «пад ключ».
Працоўны тэлефон Лузіна не адказвае, а ў прыёмнай кажуць, што яго няма і калі будзе — невядома.
Крыніца ў «Белэнэрга», якая не пажадала назваць сваё імя, распавяла 26 красавіка Радыё Свабода, што Міхаіл Лузін не зьяўляецца на працы ўжо 4 дні:
«Не шукаюць яго. Ён ужо чацьвёра сутак ў пэўным месцы».
Карэспандэнтка: «Яго пасадзілі?»
«Ну, ня ведаю.... Але яго „вялі“. Дахаты не прыходзіць. Што тут сказаць? Хлопцы з грашыма вельмі свабодна, вольна абыходзіліся, мякка кажучы. Бяроза — гэта дробязі, там, прынамсі, усё зразумела і выпукла атрымалася. А ёсьць жа яшчэ такія рэчы, як інвэстыцыі. Намялі так, што хопіць усім. Зараз і КДБ, і Сьледчы камітэт, і Дзяржкантроль займаюцца».
Дарэчы, перад Новым годам гэтаксама зьнік дырэктар Сочынскага санатора «Беларусь» Георгій Саракашыш і два ягоныя намесьнікі — быццам бы іх выклікалі ў Менск. Праз месяц Саракашыш знайшоўся ў сьледчым ізалятары беларускай сталіцы.
Начальнік аддзелу Сьледчага камітэта Рэспублікі Беларусь Павал Траулька на наўпроставае пытаньне, ці затрыманы намесьнік начальніка «Белэнэрга» Міхаіл Лузін, адказаў так:
«Я не магу ні пацьвердзіць, ні абвергнуць гэту інфармацыю».
І даслаў на Радыё Свабода прэс-рэліз. У прэс-рэлізе Сьледчага камітэта паведамляецца: «На падставе аналізу здабытых доказаў сьледзтва мяркуе, што ў дзеяньнях службовых асобаў Міністэрства энэргетыкі, адкрытага акцыянэрнага таварыства „Белэнэргаснабкамплект“ і дзяржаўнага вытворчага аб’яднаньня „Белэнерга“ угледжваецца склад злачынства, прадугледжанага артыкулам 428 (службовая халатнасьць) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Па справе прызнаныя падазраванымі шэраг службовых асобаў".
Прадстаўнік Сьледчага камітэту Павал Траулька сказаў, што ў інтарэсах сьледзтва ня будзе называць ніякіх імёнаў, што сьледчыя зьбіраюць доказы як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі і Украіны.