Мастак Мікола Купава распачаў падрыхтоўку да першага ў сучаснай Беларускі дабрачыннага аўкцыёну па продажы карцін. Праект «Тры партрэты Кастуся Каліноўскага» прысьвечаны сёлетнім угодкам паўстаньня 1863-64 гадоў.
Спадар Купава выстаўляе на продаж тры свае працы, тры лінарыты — партрэта Кастуся Каліноўскага, створаныя ў розны час. Экспазыцыя гэтых твораў будзе адчынена 3 траўня апоўдні на сядзібе БНФ у Менску. Потым цягам некалькіх тыдняў ад ахвотных будуць прымацца заяўкі на ўдзел у аўкцыёне па продажы гэтых партрэтаў.
Дабрачынны аўкцыён стане завяршэньнем праекту «Тры партрэты Каліноўскага»: 50% ад атрыманых ад продажу сродкаў мастак зьбіраецца перадаць на рахунак рэканструкцыі кляштара базыльянаў у Воршы.
"Гэты помнік віленскага барока 18 стагодзьдзя ўжо дзесяць гадоў стаіць без даху ды разбураецца ад сьнегу, маразоў, дажджоў і сонца. У 1969 годзе камуністычныя ўлады горада разбурылі сьвятыню Апекі Маці Божай, якая разам з кляштарным будынкам утваралі адзіны, унікальны па прыгажосьці комплекс. Я неаднаразова прапаноўваў гарадзкім і абласным уладам прыняць рашэньне наконт аднаўленьня комплексу базыльянскага кляштара цалкам, з царквой Апекі Маці Божай уключна. Але ўлады не надалі ўвагі гэтай праблеме.
Таму я заклікаю людзей, якія цікавяцца мастацтвам, а таксама падзяляюць заклапочанасьць станам архітэктурнай спадчыны, узяць актыўны ўдзел у дабрачынным аўкцыёне, які праводзіцца ў Беларусі ўпершыню,"—кажа Мікола Купава.