Сябры КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і брат вядомага актывіста Сяргея Каваленкі — Віталь Каваленка выйшлі ў цэнтар гораду з такім плякатам. Быў у іх і яшчэ адзін плякат: «Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль».
«Мы выйшлі да помніка Машэраву, што на вуліцы Замкавай у Віцебску, каля 12-й дня. Да нас падыходзілі людзі, мы размаўлялі пра наступствы аварыі ў Чарнобылі. У тым ліку былі і работнікі аблвыканкаму — мусіць, яны і выклікалі міліцыю... Але прыблізна ў 12:20 мы ўжо сабраліся сыходзіць. Тут неўзабаве пад’ехалі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС», — апавёў Ян Дзяржаўцаў.
Паводле актывіста, да іх падышоў Андрэй Іваноў, намесьнік начальніка ўправы аховы правапарадку і прафіляктыкі Віцебскага аблвыканкаму. Ён папярэдзіў: калі яны разгорнуць плякаты, то будуць затрыманыя за парушэньне заканадаўства пра масавыя акцыі. На той час плякаты ўжо былі згорнутыя, але міліцыянт загадаў іх разгарнуць: як ён сказаў, «каб паглядзець, ці няма там заклікаў да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу».
«Заклікаў, здаецца, Іваноў ня ўбачыў. Але папрасіў мяне патлумачыць, хто такі «дыктатар». Я сказаў: «А спытайце ў каго-небудзь зь мінакоў, вам абавязкова падкажуць», — дадае Ян Дзяржаўцаў.
І гэтую размову, і саміх актывістаў здымаў з машыны міліцэйскі відэаапэратар. А калі сябры БНФ накіраваліся на прыпынак грамадзкага транспарту, то іх суправаджалі ззаду некалькі спэцназаўцаў.