Намесьнік міністра ўнутраных спраў Кіргізстану паехаў у Менск дамагацца экстрадыцыі Бакіевых.
Мэтай камандзіроўкі прадстаўнікоў МУС і пракуратуры называецца наладжваньне ўзаемадзеяньня з праваахоўнымі органамі Беларусі ў справе вышуку і экстрадыцыі злачынцаў, паведамляе інфармагенцтва «24.kg»
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Фурхат Усенаў пацьвердзіў, што ў пераліку асоб, якіх мае на ўвазе кіргіскі бок, ёсьць экс-прэзыдэнт Курманбек Бакіеў, ягоны брат Жаныш Бакіеў, а таксама іншыя набліжаныя да іх асобы, якія, паводле інфармацыі Бішкеку, знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
У агульным пераліку, сфармаваным праваахоўнымі органамі, значацца каля 50 чалавек, якія могуць хавацца ў Беларусі ад правасудзьдзя Кіргізстану.
Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў уцёк са сваёй краіны пасля рэвалюцыі 2010 году і атабарыўся ў Беларусі. Бішкек увесь гэты час спрабуе дамагчыся выдачы свайго былога лідэра, каб пасадзіць на 24 гады ў турму.