Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў, асуджаны на 12 сутак за акцыю салідарнасьці зь Міколам Статкевічам, перад арыштам напісаў блог, апублікаваны на сайце «Беларускі партызан». Мы прапануем вашай ўвазе гэты тэкст. 24 красавіка Вінаградаву споўнілася 25 гадоў.
Прывітаньне, Ананімус! Вось мяне зноў пасадзілі, але я падрыхтаваў тэкст загадзя, каб ты мяне не дай б-г не забыўся, пакуль я «пакутую».
Рабіў я з хлопцамі акцыю салідарнасьці з Айран Мэнам (так у змагарскіх колах называюць Статкевіча) і, зыходзячы з фармату акцыі, я, у прынцыпе, здагадваўся, што мне за гэта будзе. А каб у маёй пасадкі было пабольш сэнсу (а не як звычайна:)), я вырашыў заадно напісаць гэты артыкул (цяпер усё зразумееш, Ананімус).
Калі я ў далёкім 2006-м годзе прыйшоў у гэты рух — усё было неяк па-іншаму (магчыма, мне так здавалася ў сілу маіх 17-ці гадоў). Але я цяпер не пра «ўсё», а канкрэтна пра салідарнасьць. Не: нават пра — САЛІДАРНАСЬЦЬ.
Тады было абсалютна не важна, чальца якой партыі / арганізацыі судзяць, ці ж чалец якога апазыцыйнага «кляну» выходзіць з турмы. Усе падтрымлівалі ўсіх і ўсё сустракалі адзін аднаго з турмаў.
Ну а цяпер што? Гэта проста фу нейкае, а ня салідарнасьць.
Не, я разумею, што ў людзей могуць быць розныя пазыцыі з нагоды «весьці перамовы з Крывавым рэжымам ці ня весьці, адмяняць санкцыі ці рабіць больш жорсткімі»... Але ж у пытаньнях салідарнасьці рознагалосься быць не павінна. Ці я не маю рацыі?
І добра я, для якога «суткі» ўжо не зьяўляюцца чымсьці надзвычайным. Але я вельмі добра разумею новых актывістаў, у якіх адбываецца гэтая «непрыемнасьць», а калі яны выходзяць, то бачаць пад варотамі пару сваіх сяброў з арганізацыі і ЎСЁ. Натуральна, яны адразу спыняюць усялякую «падрыўную дзейнасьць», бо ў іх ствараецца ўражаньне, што супраць усяго крывавага рэжыму — толькі яны ды паўтара актывіста, што іх сустракалі.
Мне вельмі хочацца гэтую сытуацыю зьмяніць, і пачну я яе мяняць проста цяпер.
«Як, бацька-Вінаград?» — запытаўся ты, дарагі Ананімус. «А вось як!» — адкажу я табе.
Патрэбен прыклад. А паколькі каму яшчэ паказваць прыклад, як ня нашым лідэрам, я думаю вось што:
Мяне 100 адсоткаў прыйдзе сустракаць Віталь Рымашэўскі, таму што яго партыя называецца «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя», а хрысьціяне заўсёды славіліся сваёй падтрымкай нявінна асуджаных.
Мяне 100 адсоткаў прыйдзе сустракаць Уладзімір Мацкевіч, таму што ён — лідэр грамадзянскай супольнасці, а грамадзянская супольнасьць проста абавязана праяўляць салідарнасьць у такіх выпадках.
Мяне 100 адсоткаў (калі гэта будзе да 20.00) прыйдзе сустракаць Уладзімір Някляеў, таму што ён нармальны мужык, ды і я, урэшце, яго актывіст.
Мяне 100 адсоткаў прыйдзе сустракаць Анатоль Лябедзька, таму што ў нас зь ім наконт гэтых рэчаў існуе дамоўленасьць — і адзін раз ён сваё слова ўжо стрымаў (рэспэкт, Анатоль!)
Мяне 100 адсоткаў прыйдзе сустракаць Аляксандр Мілінкевіч, таму што яго рух называецца «За Свабоду», а я якраз на свабоду (адносную) і буду выходзіць.
Мяне 100 адсоткаў прыйдзе сустракаць Аляксей Янукевіч, таму што калі ўжо партыя БНФ не павінна праяўляць салідарнасьць у такіх выпадках, то я нават не ведаю, хто павінен.
Мяне 100 адсоткаў прыйдзе сустракаць Вольга Карач, таму што яе структура называецца «Наш Дом», а свой дом трэба абараняць (я, дарэчы, таксама наш дом абараняю па меры сіл і магчымасьцяў). Да таго ж я якраз пацярпелы ад таго самага мянтоўскага гвалту, супраць якога яны змагаюцца.
Чаму мяне прыйдуць сустракаць Ірына Вештард і Сяргей Калякін, я не прыдумаў, шчыра кажучы, але ў тым, што яны прыйдуць, я таксама ўпэўнены на 100 адсоткаў :)
Мяне б 100 адсоткаў прыйшлі сустракаць Андрэй Саннікаў і Зянон Пазьняк, але сытуацыя склалася так, што пакуль гэта немагчыма, таму ім цалкам нармальна будзе даслаць сваіх прадстаўнікоў. (У «Эўрапейскай Беларусі» гэта Віктар Івашкевіч, калі я ўсё правільна зразумеў).
І апошняе: мяне б прыйшоў сустракаць Сам Айран Мэн, але не прыйдзе, самі ведаеце чаму. Па гэтай жа прычыне мяне не прыйдзе сустракаць ні Дашкевіч, ні Бяляцкі, ні ўсе тыя, хто цяпер па той бок плоту. Але ў тым, што яны б прыйшлі, я не сумняваюся.
А каб у цябе, дарагі Ананімус, не стварылася ўражаньня, што ўсе вакол мудакі і адзін бацька-Вінаград увесь у белым і наогул гэткі Д’Артаньян і Монтэ-Крыста, прызнаюся: я сам перастаў хадзіць на суды да сваіх саюзьнікаў, і я сам перастаў сустракаць іх з турмаў. Проста таму, што страшна лянівы, і таму, што за гады ў руху ў мяне выпрацаваўся нейкі адмысловы апазыцыйны цынізм ці што... Кшталту: «Ну суд... Ну суткі... Нічога страшнага». Ганьба мне, увогуле.
Дык вось, я цяпер публічна абяцаю, што я сам зьмянюся ў лепшы бок і сам пачну больш актыўна праяўляць салідарнасьць.
Доўга думаў, як бы так зрабіць, каб і ты, дарагі Ананімус, ва ўсім гэтым паўдзельнічаў, таму што важна, каб не толькі мы тут весяліліся ў вясёлым міжсабойчыкам. Думаў-думаў і прыдумаў:
Напэўна ў цябе ёсьць УКантакцік", ЖэЖэшачка, Фэйсбучак і розны іншы Твітэр, так? Дык вось я прашу ў цябе рэпост. Буду вінны, Ананімус.
Хай будзе з вамі ШОС!
P. S. Дарэчы, сёньня, у мой 25-ы дзень нараджэньня, для мяне галоўным падарункам (не прымі за патас, дружа) была б твая, Ананімус, і вашая, спадары лідэры, салідарнасьць. (Ну, біфштэкс з крывёю і бульба фры былі б зараз тут таксама вельмі дарэчы — жарт). Падарункі, як вы ўжо зразумелі, прымаюцца 4 траўня (субота) каля 17-30 па адрасе Акрэсьціна 1-ы зав., 36а (Ізалятар часовага ўтрыманьня). Запрошаныя ўсе:)