«Я лічу, што ў Беларусі ёсьць болей шанцаў стаць свабоднай, дэмакратычнай дзяржавай, чым у Расеі», — заявіў на прэсавай канфэрэнцыі сустаршыня расейскай партыі «РПР-ПАРНАС» Барыс Нямцоў.
Сустаршыня Рэспубліканскай партыі Расеі — Партыі народнай свабоды Барыс Нямцоў і лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька падпісалі сёньня ў Менску заяву аб супрацы. Партыі будуць каардынаваць сваю дзейнасьць у шэрагу напрамкаў. Пасьля падпісаньня дакумэнту партыйныя лідэры адказалі на пытаньні журналістаў.
На правах гаспадара першым слова ўзяў Анатоль Лябедзька:
«Мэты ў нас вельмі блізкія. І АГП у Беларусі, і ПАРНАС у Расеі ставяць мэтай і задачай вярнуць свае краіны да дэмакратычнага разьвіцьця. Гэта галоўная наша місія. І мы будзем спрыяць адзін аднаму, каб наблізіць нашы краіны, нашых грамадзян да гэтага.
Я вельмі рады, што гэта адбылося і адбылося на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — зоны, закрытай для дэмакратыі. Але калі робяцца такія акцыі, то, я лічу, у нас добрая пэрспэктыва».
Барыс Нямцоў дадаў: «Калі Анатоль гаворыць па-беларуску, я ўсё разумею. А калі я чую Аляксандра Рыгоравіча, я мала што разумею, хоць ён і гаворыць па-руску.
Я абсалютна згодны зь Лябедзькам — у нас вельмі блізкія мэты. Мы б хацелі, каб і Беларусь, і Расея сталі дэмакратыямі. Мы б хацелі, каб у нашых краінах мянялася ўлада. Мы б хацелі, каб у нашых краінах не было цэнзуры. Мы б хацелі, каб у нашых краінах быў незалежны суд. Мы б хацелі, каб у нашых краінах народ значыў многае, а ня быў статыстам. Мы — супраць дыктатуры, мы — за вызваленьне палітвязьняў».
Журналісты спыталі Барыса Нямцова, якая зь дзьвюх краінаў можа раней стаць дэмакратычнай.
«Я лічу, што ў Беларусі ёсьць болей шанцаў стаць свабоднай, дэмакратычнай, эўрапейскай дзяржавай, чым у Расеі», — адказаў расейскі палітык. Ён так абгрунтаваў сваю думку:
«Па-першае, у Беларусі няма імпэрскага комплексу. Па-другое, вы — абсалютная сарцавіна Эўропы. Па-трэцяе, у вас няма Каўказу. Акрамя таго, вы — адукаваны народ і ад вас зусім блізка Эўропа. Карацей кажучы, калі ў вас атрымаецца, значыць, і ў нас атрымаецца».
На думку Барыса Нямцова, Лукашэнку і Пуціна аб’ядноўвае непрызнаньне заходніх каштоўнасьцяў:
«Лукашэнкаўская Беларусь і пуцінская Расея ўваходзяць у такі цягнік дыктатур, калі дыктатуры лічаць сваім ворагам Захад. Гэта — абсурд, але гэта — факт. Большай нянавісьці да Захаду, чым у Пуціна, я, шчыра кажучы, ні ў кога ня бачыў. І, я думаю, Лукашэнка падзяляе ягоныя погляды».
Адказваючы на пытаньні пра пашырэньне вайсковай расейскай прысутнасьці ў Беларусі, Барыс Нямцоў выказаў думку, што Лукашэнка пайшоў на такі крок толькі з адной прычыны: дзеля таго каб атрымліваць як мага болей грошай, таннай нафты і газу з Расеі:
«Далей ён будзе казаць: будзеце сябе дрэнна паводзіць, ня будзеце даваць мне грошы, я вашу базу закрыю альбо яшчэ нешта зраблю. А Пуціну гэта патрэбна дзеля задавальненьня ўласных імпэрскіх амбіцый».
Барыс Нямцоў сказаў карэспандэнту «Свабоды», што ён вельмі зьдзіўлены, як ветліва яго прымалі гэтым разам у Менску:
«Мяне прынялі ў аэрапорце з усьмешкай. Ваша міліцыя. І ў гатэлі („Вікторыя“) я наагул ахнуў, калі мне сказалі: а можна, мы вас сфатаграфуем для галерэі ганаровых гасьцей? Я ім кажу: а вы мяне з Кіркоравым не пераблыталі? Пасьля гэтага раздаліся такі бурны сьмех і аплядысмэнты».
У 2002 годзе Барыса Нямцова сілай дэпартавалі зь Беларусі. Яму забаранілі ўезд на беларускую тэрыторыю на пяць гадоў. Аднак за гэты час аднойчы ён усё ж пабываў у Беларусі — у 2004 годзе. Нямцоў кажа, што тады ён здолеў заблытаць беларускія спэцслужбы, якія чакалі яго на шашы Масква — Менск. А тым часам палітык прызямліўся ў Гомелі. Так што, будучы пэрсонай нон-грата, ён усё ж наведаў лукашэнкаўскую Беларусь.
А апошнім разам Барыс Нямцоў прыяжджаў у Менск у 2008 годзе, калі ўжо ня быў пэрсонай нон-грата.
Сёньня Барыс Нямцоў таксама правёў сустрэчу зь лідэрамі апазыцыйных партыяў Беларусі, а пасьля — з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.

Your browser doesn’t support HTML5

Лукашэнкаўская Беларусь і пуцінская Расея ўваходзяць у такі цягнік дыктатур, калі дыктатуры лічаць сваім ворагам Захад