Актывістіа Маладога фронту Ўладзя Яроменка ўчастковы інспэктар выклікаў у апорны пункт, патлумачыўшы, што ў хлопца маюцца не адбытыя 15 сутак.
Юнак ня ведае, за што і калі быў асуджаны.
Ён не выключае, што 15 сутак — вынік суду за парушэньне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду, пра які Яроменку не паведамілі. Такое раней ужо здаралася.
Як паведаміў Радыё Свабода Уладзь Яроменак, ён 24 красавіка а 12:00 мусіць зьявіцца ў апорны пункт, адкуль яго, па ўсім відаць, адвязуць у турму на Акрэсьціна.
«Пакуль не ўяўляю, калі і як я парушыў умовы прэвэнтыўнага нагляду. Магчыма, гэтае парушэньне было зафіксавана яшчэ ў мінулым годзе, да працягу тэрміну нагляду. А цяпер паведамілі пра гэта, каб нэўтралізаваць перад Чарнобыльскім шляхам. Паседжаньне адбылося без майго ўдзелу. Аднак пайсьці да ўчастковага інспэктара я павінен, таму што ў іншым выпадку могуць пасадзіць на цэлы год», — кажа Яроменак.
15 сакавіка 2012 году за Ўладзем Яроменкам быў усталяваны прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на 1 год. Сёлета 15 сакавіка нагляд быў працягнуты яшчэ на паўгоду. Парушэньне нагляду пагражае пазбаўленьнем волі тэрмінам да 1 году.
Паводле ўмоў прафіляктычнага нагляду, Уладзь Яроменак мусіць знаходзіцца ў хаце з 21 гадзіны вечара да 6 гадзін раніцы, раз на тыдзень да яго прыходзіць з праверкай участковы інспэктар, таксама Яроменак ня мае права пакідаць межы Менску без дазволу міліцыі.