Ён возьме ўдзел у прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай падпісаньню заявы пра супрацоўніцтва з АГП і правядзе сустрэчу ў офісе БНФ.
Сустаршыня Рэспубліканскай партыі Расеі — Партыі народнай свабоды (РПР-ПАРНАС) Барыс Нямцоў 23 красавіка ўвечары прыбыў у Менск.
У офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі ён возьме ўдзел у прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай падпісаньню заявы пра супрацоўніцтва паміж АГП і РПР-ПАРНАС. Заяву падпішуць лідэры партый Анатоль Лябедзька і Барыс Нямцоў.
У гэты ж дзень пройдзе сустрэча Лябедзькі і Нямцова з грамадзкасьцю ў офісе Партыі БНФ. Яна будзе прысьвечана дачыненьням паміж Беларусьсю і Расеяй.
Анатоль Лябедзька: «На гэтым этапе хачу расчараваць журналістаў: усё адбылося прыстойна. І мы таксама можам выглядаць як прыязная, выхаваная нацыя. Бо ў аэрапорце, калі я яго ўчора сустракаў, паўсюль квітнелі ўсьмешкі, пачынаючы ад мытнікаў, памежнікаў, кіроўцаў таксі. То бок без праблем мы даехалі. Што будзе далей — паглядзім. Першы этап мы прайшлі з нэгатывам, другі з пазытывам. Я думаю, што сёньня ў нас складаны працоўны дзень і ён будзе афарбаваны ў пазытыўныя колеры».
«Зараз Масква ад Менску мала чым адрозьніваецца. (...) Чым Лукашэнка ад Пуціна адрозьніваецца? Ды нічым. Пуцін хоць і старэйшы, але выглядае вучнем Лукашэнкі, прычым спраўным, і зь некаторым спазьненьнем робіць усе гнюснасьці адносна сваіх грамадзянаў, якія робіць Лукашэнка адносна грамадзянаў Беларусі. Беларусь і Расея зараз нічым не адрозьніваюцца ў стаўленьні да грамадзянскай супольнасьці, да апазыцыі, у практыцы сфабрыкаваных судоў, у абсалютна нікчэмным судзе, у ціску на журналістаў», — заявіў Барыс Нямцоў Свабодзе напярэдадні свайго візыту.
У 2002 годзе Нямцоў быў абвешчаны пэрсонай нон-грата ў Беларусі.
У 2009 годзе Барыс Нямцоў прыяжджаў у Менск для ўдзелу у канфэрэнцыі па беларуска-расейскіх стасунках.
У 2011 годзе Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў расейскага палітыка ў тым, што ён накіраваў у Менск моладзь на мітынг 19 сьнежня 2010 году.