Ужо сёньня 25 красавіка: Візыт прэм’ер-міністра Казахстану, прэзэнтацыя кнігі Юрыя Бандажэўскага

Юры Бандажэўскі. Турма і здароўе

Падзеі і даты дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, сядзіба БНФ, Прэзэнтацыя кнігі «Турма і здароўе», выдадзенай у сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» былога вязьня сумленьня, доктара мэдыцыны Юрыя Бандажэўскага. Пачатак а 18-й гадзіне.

Афіцыйны візыт у Беларусь прэм’ер-міністра Казахстана Серыка Ахмэтава.
Візыт у Беларусь парлямэнцкай дэлегацыі Сынгапуру.

Літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа — літаратурна-музычная імпрэза «Якуб Колас ў перакладах Веры Рыч». Пачатак а 16-й гадзіне.

Візыт міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага ва Ўкраіну

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1945 ― сустрэча на Эльбе савецкіх і амэрыканскіх войскаў

1945 — Пачатак Сан-Францыскай міжнароднай канфэрэнцыі 50 краін па выпрацоўцы Статуту ААН

1974 — Перамога «Рэвалюцыі гвазьдзікоў». Скіданьне аўтарытарнага рэжыму ў Партугаліі.

2004 ― адбыўся II Усебеларускі сход інтэлігенцыі

2005 ― Баўгарыя і Румынія падпісалі дамову аб далучэньні да Эўразьвязу

У гэты дзень нарадзіліся:

1214 — Людовік IX Сьвяты, кароль Францыі, кіраўнік 7-га і 8-га крыжовых паходаў.

1599 ― Олівэр Кромвэль, ангельскі вайсковец і палітык

1824 ― Самуіл Магілевер, ураджэнец Беларусі, заснавальнік рэлігійнага сіянізму

1868 ― Раман Скірмунт, беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзеяч

1874 — Гульельма Марконі, італьянскі радыётэхнік і прадпрымальнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1909.

1926 ― Яфрэм Сакалоў, савецкі партыйны дзеяч, быў Першым сакратаром ЦК КПБ з 1987 да 1990 году

1939 ― Зінаіда Бандарэнка, беларуская тэлевядучая і грамадзкая дзеячка

ЦЫТАТА ДНЯ

Спадзявайцеся на Бога, але трымайце свой порах сухім.

Олівэр Кромвэль, перад бітвай пры Данбары.