Слонімскіх актывістаў амаль празь месяц пасьля адзначэньня ўгодкаў БНР масава пачалі выклікаць у міліцыю на прафіляктычныя размовы. Актывісты лічаць, што такім чынам улады імкнуцца іх запалохаць.
Слонім — адзін зь нямногіх гарадоў на Гарадзеншчыне, дзе грамадзкія актывісты падавалі заяўкі на правядзеньне масавых мерапрыемстваў з нагоды ўгодкаў БНР. Прычым актывісты плянавалі адзначыць сьвята шырока і ўрачыста: правесьці масавы мітынг у цэнтры гораду, зладзіць вечарыну ў залі кінатэатру і напісаць усеагульную беларускую дыктоўку.
Ва ўсіх просьбах у мясцовым райвыканкаме ім традыцыйна адмовілі. Праўда, 25 сакавіка слонімскія актывісты сьвята ўсё ж адзначылі: запусьцілі ў неба балёнікі зь бел-чырвона-белымі сьцяжкамі, самі на прыватнай кватэры напісалі дыктоўку і заслухалі навуковы даклад аб гістарычнай даце.
Амаль празь месяц усіх удзельнікаў пачалі позвамі выклікаць у міліцыю і праводзіць зь імі прафіляктычныя гутаркі з нагоды правядзеньня забароненых масавых мерапрыемстваў. Актывіст Іван Бедка распавядае, што міліцыянты паказвалі ім раздрукаваныя здымкі з інтэрнэту, на якіх яны запускаюць балёнікі і стаяць зь літарамі ў руках — «З Днём Волі!»
Паводле Бедкі, усе адмаўляліся даваць у міліцыі тлумачэньні, бо знаходзіліся ў двары прыватнага дома і не парушалі заканадаўства. Але на гэтым усё ня скончылася.
Бедка: «Ну дык яны пайшлі па суседзях, пачалі пытацца — чым яны тут займаюцца, а можа ўчыняюць п’янку, хуліганяць ці яшчэ нешта. Ну, і там пасьля гутаркі суседзі падпісвалі нейкія паперы, але што яны падпісвалі, і самі ня ведаюць, бо самі пэнсіянэры і нічога не чыталі».
Кіраўнік слонімскай арганізацыі БНФ Іван Шэга перакананы, што гэтыя гутаркі — ініцыятыва не саміх міліцыянтаў, а яўна вышэйшага начальства, бо ва ўсёй вобласьці нічога падобнага 25 сакавіка не адбывалася, акрамя як у Слоніме. Паводле Шэгі, яны нічога не парушылі, але трэба было знайсьці зачэпку, каб запалохаць усіх.
Шэга: «Можна ж прыцягнуць да адказнасьці не за палітычную дзейнасьць, а за тое, што зьбіраюцца людзі, суседзі незадаволеныя. Было такое, што супраць нас узбуджалі справы на падставе ананімак, якія міліцыянты самі пісалі, а потым нас выклікалі і разьбіраліся, заводзілі адміністрацыйныя справы».
Для прафіляктычнай гутаркі ў міліцыю выклікалі і Мікалая Барысіка, якому 74 гады. Спадар Барысік чытаў даклад аб даце 25 сакавіка ў беларускай гісторыі. Ён кажа, што міліцыянт абыходзіўся зь ім вельмі ветліва, але яму было ня вельмі прыемна весьці зь ім гутарку.
Барысік: «Галоўная задача іх — запалохаць, каб не высоўваліся, не зьбіраліся і не гаварылі і ня вякалі. Але калі яны ўжо мяне выклікалі, то гэта ўжо нейкая агонія. Ужо калі яны баяцца нават пэнсіянэраў, людзей сталага веку, значыцца, ня ўсё ў іх парафіі добра».