Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце ў 2012 годзе. У прысьвечаным Беларусі разьдзеле, як і ў мінулыя гады краіну называюць «аўтарытарнай дзяржавай». Крытычныя ацэнкі ў значнай ступені супадаюць з ацэнкамі аналягічных справаздачаў мінулых гадоў:
• няздольнасьць грамадзянаў зьмяніць уладу;
• у сыстэме, пазбаўленай прынцыпу стрыманьня і процівагі, улады дапускаюць частыя сур’ёзныя злоўжываньні;
• людзей працягвалі зьнявольваць паводле палітычна матываваных абвінавачаньняў.
Справаздачу Дзярждэпартамэнту ЗША камэнтуе палітык Анатоль Лябедзька:
«Гэта дакладнае адлюстраваньне сёньняшняй сытуацыі ў Беларусі. Глядзімся мы ў гэтым люстэрку непрывабна, але трэба быць прынцыповым і пасьлядоўным. І калі такой выглядае краіна, яе ўлада і яе грамадзяне, то так яно і ёсьць, і гэта трэба прызнаць.
У кожным разе наяўнасьць такой міжнароднай экспэртызы — плюс. Бо гэта ўсё ж такі погляд збоку, зыходзячы зь міжнародных стандартаў. Стандартаў, за якія падпісаліся і мы як краіна, як Беларусь і сёньняшняя ўлада. Таму я думаю, што гэта выкліча нэгатыўную і нават нэрвовую рэакцыю з боку ўлады. Магчыма гэта іх падштурхне да стварэньня нейкага чарговага свайго погляду на сытуацыю з правамі чалавека ў Амэрыцы. Гэта выглядае сьмешна і палітычна плытка. А вось тое, што робяць экспэрты, якія працуюць зь Дзярждэпартамэнтам, гэта трэба прымаць. Добрая ўлада, разумная — яна б зрабіла з гэтага высновы. Але ў нас высновы мусяць рабіць толькі самі грамадзяне».
Праваабаронца Гары Паганяйла: «Гэтая справаздача паказвае толькі на тое, што ў Беларусі сыстэмна парушаюцца правы чалавека ў рознабаковых кірунках. Гэта адмова ў рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, і катаваньні ў турмах, і выкарыстаньне крымінальнай юстыцыі супраць сваіх апанэнтаў, і нежаданьне вызваліць тых, хто незаконна быў асуджаны паводле падзей 19 сьнежня 2010 году. Словам — увесь спэктар усіх тых парушэньняў, пра якія гаварылася і раней. Тут можна спадзявацца толькі на тое, што агульная крытыка краінаў Захаду, ЗША, нашых суседзяў ды й той жа Расеі дапаможа неяк аслабіць тую жалезную хватку, у якую захопленыя ўсе нашы правы і свабоды і нашае імкненьне да дэмакратыі. Хочацца спадзявацца, але пры цяперашнім кіраўніцтве наўрад ці гэта адбудзецца».