Пераможцы і фіналісты фотаконкурсу Радыё Свабода «Тэхналёгія і асяродзьдзе»

ПЕРАМОЖЦА: "Спаборніцтва з зоркамі": Агні залатых руднікоў уначы на вышыні 4200 мэтраў у Кіргістане. (Фота: Уланбек Асаналіеў, Кіргіская служба Радыё Свабода)

ПЕРАМОЖЦА: "Вулькан Крафла - дзе чалавецтва ўтаймавала геатэрмальную сілу Зямлі": Сярністы краявід каля найбуйнейшай у Ісьляндыі геатэрмальнай электрастанцыі, якая зьбірае цяпло з 33 сьвідравін. (Фота: Ярда Лготак, Аддзел інтэ5рнэт-тэхналёгіі Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа)

ПЕРАМОЖЦА: Хлопчык гуляе на рэштках савецкай вайсковай тэхнікі ў ваколіцах Кабулу. (Фота: Сабавун, Кабульскае бюро, Радыё Свабодны Афганістан)

ФІНАЛІСТ: "Адзіны ацалелы": 30-мэтровая сасна была адзіным дрэвам, якое перажыло землятрус і цунамі 2011 году ў лесе Таката Мацубара, Японія. Перад катастрофай у лесе расло каля 70 тысяч соснаў. (Фота: Гуль Аяз, Радыё Машал)

ФІНАЛІСТ: "Тэлефон у тазіку": Жанчына на здымку - Пашакан Запанава. Яна жыве ў сяле Алайкуу на паўночным захадзе Кіргізстану. Сяло разьмешчана ў нізіне, да яго не дабівае сігнал мабільнай сеткі. Жыхары ведаюць, калі сувязь найлепшая: у бязьветраныя зімовыя дні. (Фота: Мухамэдалі Тактакунаў, Бішкецкае бюро, Кіргіская служба Радыё Свабода)

ФІНАЛІСТ: "Пабудова царквы ў Кіеве" (Фота: Андрэй Баштовы, Кіеўскае бюро, Украінская служба Радыё Свабода)

ФІНАЛІСТ: "Разбурэньне ледніка": Бульдозэр з залатога рудніка разьбівае ляднік, каб здабываць золата, якое хаваецца пад ім. (Фота: Джанарбек Джалдашбаеў, Кіргіская служба Радыё Свабода)

ФІНАЛІСТ: "Чатыры ў адным: футбол, баскетбол, электрычная падстанцыя і перадатчык": Мілошэва, цэнтральнае Косава. (Фота: Фатмір Аліу, Прышцінскае бюро, Балканская служба Радыё Свабодная Эўропа)

ФІНАЛІСТ: Праца на цагляным заводзе ў ваколіцах Кабулу. (Фота: Сабавун, Кабульскае бюро, Радыё Свабодны Афганістан)

ФІНАЛІСТ: "Адкуль бярэцца энэргія": Узыход сонца ў Празе, 3 сакавіка 2013. Яшчэ трошкі кліматычных зьмен пускаецца ў паветра. (Фота: Робэрт Коўлсан, Цэнтральная служба навінаў Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа)

ФІНАЛІСТ: "Адчапіцеся ад мяне": Бадзячы кот жыве ў былым шпіталі ў цэнтры Менску. (Фота: Ягор Маёрчык, Менскае бюро, Беларуская служба Радыё Свабода)

ФІНАЛІСТ: "Альпы і самалёт": Від на Альпы з борта самалёта. (Фота: Аркадзь Пільдэс, Аддзел інтэрнэт-тэхналёгіі, Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа)