Дырэктар фатаагенцтва Saltimages: «Гэта проста абуральна»

Дырэктар незалежнага фатаграфічнага агенцтва Saltimages Ганна Зэкрыя ўваходзіла ў склад журы, якое адбірала здымкі для альбома «Прэс-фота Беларусі 2011».
Наш карэспандэнт адразу пасьля абвяшчэньня прысуду патэлефанаваў у Маскву і папрасіў яе выказаць сваё стаўленьне да выраку суду:

«Гэта проста абуральна. На жаль, у нас, у Расеі, адбываецца нешта падобнае. Вядома, не ў такіх маштабах. Але тэндэнцыя надзвычай сумная.

Ужо нічога няма, з чаго можна было б зьдзіўляцца. Пасьля таго як людзей садзяць за краты толькі за тое, што яны выходзяць на мітынгі, каб выказаць свае меркаваньні, то заставалася толькі чакаць, што маразм будзе мацнець».