Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымай нармалізацыю беларуска-эўрапейскіх адносін і разьлічвае ў сувязі з гэтым на будучае старшынства Літвы ў Эўрапейскім Зьвязе.
Пра гэта Лукашэнка заявіў, прымаючы даверчыя граматы ў амбасадараў замежных дзяржаў, у тым ліку ў новага амбасадара Літвы.
«Разьлічваем, што літоўскае старшынства ў Эўразьвязе ў другой палове 2013 году стане пэрыядам актыўнай нармалізацыі беларуска-эўрапейскіх адносін», — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.
Лукашэнка падкрэсьліў, што Беларусь гатовая зрабіць адносіны зь Літвой «узорам сапраўднага добрасуседзтва»:
«Мы жылі ў адной краіне, мы — суседзі, мы адзін да аднаго падобныя. Калі Літва пазбавіцца нейкага ціску збоку, то мы пабудуем адносіны, якіх хочуць нашы народы, палітычная эліта. Мы да гэтага гатовыя.
Я разумею і вас, і кіраўніцтва Літвы — я ўсё бачу. Але, тым ня менш, трэба паволі скінуць кайданы і цяжар вонкавага ўзьдзеяньня. Літва — народ свабодалюбны, Літва першай не пабаялася паступіць так, як яна лічыла патрэбным, і яна стойка гэта вытрымала. І гэта было на маіх вачах, на вачах будучага дыктатара, як гэта прынята ў цывілізаванай Эўропе сёньня кідаць камяні ў адрас кіраўніка дзяржавы».
Зьвяртаючыся да замежных амбасадараў, Лукашэнка заклікаў:
«Менш чытайце СМІ, якія ўвогуле чытаць ня трэба, і тады вы будзеце добра ведаць, што такое Беларусь. Вы ня верце, што наша краіна — краіна-ізгой, як некаторыя пішуць, што гэта краіна, якая не заслугоўвае ўвагі, што гэта не дэмакратычная краіна і наагул тут дыктатура. Думаю, будучы пасламі, вы разьберацеся з сытуацыяй».