Папа Рымскі Францішак 15 сакавіка прызначыў кардынала Жана-Луі Тарана сваім адмысловым легатам — пасланьнікам на сьвяткаваньне 400-годзьдзя зьяўленьня абраза Маці Божай у Будславе.
Жан-Луі Таран ачольвае Папскую раду па міжрэлігійным дыялёгу. Менавіта гэты герарх абвясьціў 13 сакавіка пра абраньне новага папы Францішка з балькона базылікі сьвятога Пятра ў Рыме.
Жан-Луі Таран узначаліць на фэсьце ў Будславе галоўную імшу. Яна пачнецца 6 ліпеня аб 11.00.
Папскі легат — асабісты прадстаўнік папы Рымскага. Як паведаміў інтэрнэт-сайту catholic.by мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, Жан-Луі Таран — адзін з найбліжэйшых супрацоўнікаў пантыфіка ў рымскай курыі. «Малю Бога, каб гэты візыт наблізіў прыбыцьцё папы ў нашу краіну», — падкрэсьліў Тадэвуш Кандрусевіч.
4 красавіка 2013 году споўнілася 400 гадоў ад часу, калі ксёндз Ісак Салакай ахвяраваў касьцёлу ў Будславе абраз Маці Божай — вядомы цяпер як абраз Маці Божай Будслаўскай. Ён быў намаляваны ў 1598 годзе ў Рыме і ахвяраваны папам Кліментам VIII менскаму ваяводу Яну Пацу.
Гісторыя знаходжаньня абраза Маці Божай у Будславе ўтрымлівае шматлікія сьведчаньні цудадзейных аздараўленьняў і надзвычайных ласкаў для тых, хто моліцца да абраза.
Паводле паданьня, Маці Божая аб’явілася ў Будславе 2 ліпеня. Таму ў гэты дзень у Будславе адбываюцца вялікія ўрачыстасьці, а памаліцца да Маці Божай Будслаўскай прыходзяць і прыяжджаюць тысячы пілігрымаў.
Ад мінулага году ўрачыстае сьвяткаваньне ў Будславе перанесьлі з 2 ліпеня на першыя выходныя ліпеня. Сёлета яна адбудзецца 5–6 ліпеня.