5 траўня адбудуцца выбары ў Гарадзкую раду сталіцы Армэніі, Ерэвану. Выбарчая кампанія пачалася 7 красавіка. Цяпер большасьць у Радзе мае кіруючая Рэспубліканская партыя. Аднак паводле апытаньняў ня выключана, што ў выніку выбараў кантроль над горадам, дзе жыве 40% насельніцтва краіны, атрымае партыя «Квітнеючая Армэнія», якую ўзначальвае адзін з самых багатых людзей краіны Гагік Царукян. Ягонае багацьце ацэньваецца ў паўмільярда даляраў, «Квітнеючая Армэнія» мае другую паводле колькасьці фракцыю ў парлямэнце.
Гагік Царукян мае бізнэс у Беларусі, летась у Менску была адкрытая лінія па разьліве армянскага кан’яку. На цырымоніі адкрыцьця вытворчасьці прысутнічаў Аляксандар Лукашэнка.
«Гэта за тое, што ты чалавек слова: сказаў — зрабіў» — сказаў падчас ўрачыстага запуску лініі Лукашэнка Царукяну.
У 2010 годзе ў Ерэване пачаў працу армяна-беларускі цэнтар аптовага гандлю. Тады Царукян выказаў сваю ўдзячнасьць кіраўніку Беларусі за спрыяньне ў разьвіцьці сумеснага праекту. Менавіта тады, падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Армэнію на Ерэванскім каньячным заводзе Царукян заклаў ў гонар Колі Лукашэнкі 400-літровую бочка каньяку. Бочка чакае, калі Коля стане дарослым.
Шчыльныя кантакты армянскага алігарха з Лукашэнкам сталі сюжэтам армянскай палітыкі. Летась партыя Царукяна, якая прадстаўленая і ў парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, мела намер увайсьці ў склад Эўрапейскай Народнай партыі — аб’яднаньня правацэнтрысцкіх партый Эўропы — але атрымала адмову.
Паводле зьвестак, агучаных журналістамі, да гэтай адмовы меў дачыненьне прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян, які паведаміў эўрапарлямэнтарам пра шчыльныя стасункі Царукяна з Лукашэнкам. Прадстаўніца «Квітеючай Армэніі», камэнтуючы гэтыя зьвесткі, заявіла, што кантакты армянскага палітыка і бізнэсоўца з кіраўніком Беларусі пазбаўленыя палітычных матываў. Яна дадала, што і ўлады Армэніі ставяцца да беларускіх уладаў зусім не адмоўна.
На інаўгурацыі прэзыдэнта Саргсяна, якая адбылася 10 красавіка сёлета, прысутнічала дэлегацыя Нацыянальнага сходу Беларусі на чале са старшынём палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам. Спадар Андрэйчанка ў Эрэване сустрэўся ня толькі з ізноў абраным прэзыдэнтам Саргсянам, але і са старшынём армянскага парлямэнту Овікам Абрамянам, прадстаўніком прапрэзыдэнцкай партыі.
Праўда, ў адрозьненьні ад Царукяна, ні Саргсян, ні Абрамян ня маюць бізнэсу ў Беларусі.
Сюжэт на армянскім тэлебачаньні пра візыт Лукашэнкі і Царукяна ў армяна-беларускі цэнтар аптовага гандлю ў Ерэване:
http://www.youtube.com/embed/5RLvkxtvuYQ