У Горадні правялі масавую фотасэсію гістарычных будынкаў

  • БелаПАН

У Горадні фатаграфавалі гістарычныя будынкі

Агульнагарадзкая акцыя «Спыні імгненьне» прайшла 13 красавіка ў Гродна з падачы моладзевай ініцыятывы «Варштат ідэй».
Каб узяць удзел у акцыі, дастаткова было мець лічбавы фотаапарат і зарэгістравацца на старонцы ініцыятывы ў Facebook.

Удзельнікі фотасэсіі атрымалі адмысловыя карткі, дзе было напісана, што і як трэба сфатаграфаваць.

Больш за трыста гістарычных будынкаў было зафіксавана падчас акцыі.

У выніку са зробленых здымкаў паўстане інтэрактыўная карта, дзе можна будзе паглядзець, у якім стане знаходзяцца гістарычныя будынкі.